Захар Шыбека
Захар Шыбека лац. Zachar Šybieka | |
Род дзейнасьці | гісторык |
---|---|
Дата нараджэньня | 30 ліпеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Асінаўка, Сеньненскі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык |
Навуковая сфэра | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Заха́р Васі́льевіч Шыбе́ка (нарадзіўся 30 ліпеня 1948) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1998), прафэсар (2003).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 30 ліпеня 1948 году ў вёсцы Асінаўка Беліцкага сельскага савету Сеньненскага раёну Віцебскай вобласьці.
У 1972 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1977 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, у 1998 годзе — доктарскую. У 2003 годзе атрымаў годнасьць прафэсара.
Працаваў настаўнікам гісторыі (1972—1974), навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі АН БССР (1974—1991), загадчыкам аддзелу беларусазнаўства Нацыянальнага навукова-асьветніцкага цэнтру імя Ф.Скарыны (1991—1998).
У 1999 годзе — дырэктар Нацыянальнага музэю гісторыі і культуры Беларусі.
З 2000 году — на пасадзе прафэсара Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту, катэдра эканамічнай гісторыі[2].
Зь верасьня 2001 году па верасень 2002 году па сумяшчальніцтве выконваў абавязкі галоўнага рэдактара часопіса «Спадчына».
Дасьледуе Менск другой паловы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў, гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ—ХХ стагодзьдзяў.[3]
Мае больш за 200 навуковых публікацыяў. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ—ХХ стагодзьдзяў адзначана прэміяй польскага часопіса «Przeglądu Wschodniego» за 2001 год і прэміяй імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру 2003 году.
Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускага гістарычнага таварыства. Ад чэрвеня 2012 году жыве ў г. Хайфа (Ізраіль)[4]. Працуе ў Цэнтры дыяспары пры Тэль-Авіўскім унівэрсытэце[5].
Манаграфіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Минск в конце ХІХ — начале ХХ в. Очерк социально-экономического развития. — Мн., 1985. — 136 с.
- Мінск. Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада. 2-е выданне. Мн., 1994. — 341 с. У суаўтарстве з С. Шыбека.
- Гарады Беларусі (60-я гады ХIХ-пачатак ХХ стагоддзяў). Мн., 1997. — 320 с.
- Historia Białorusi. 1795—2000. Lublin, 2002. — 571 s.
- Нарыс гісторыі Беларусі. 1795—2002. Мінск, 2003. — 490 с.
- Dějiny Běloruska. Praha, 2006 (на чэскай мове, у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам). — 400 s.
- Минскъ сто гадоў таму. Мінск, 2007. — 304 с.
- Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет. Курс лекцый. Вільня, 2009. — 372 с.
Артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сацыяльнае размежаванне беларусаў у канцы ХIХ ст. // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя грамадскіх навук. 1991. № 6. С. 65—72.
- Bialorus pomiedzy carsko-rosyjska kolonizacja i narodowo-gospodarcza konsolidacja // Materialy Instytutu Europy Srodkowo-Wschodniej. T.1. Lublin, 1992. С. 29—32.
- Этапы навукова-асветнай дзейнасці беларусаў у новы час (ХIХ-ХХ стст.) // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. I. Мн., 1993. (Матэрыялы Міжнароднага кангрэсу беларусістаў). С. 57—64.
- Спроба вызначэння структуры і эвалюцыі нацыянальнай самасвядомасці беларусаў // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 2. Мн., 1993. (Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыи). С. 37—41.
- Цяга зямлі. Беларускае сялянства ў рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Запісы Інстытута беларусаведы. Т. 9. Ляймен. (Германія). 1993.
- Беларусазнаўства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.1. Мн., 1993. С. 346—348.
- Буржуазія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.2. Мн., 1994. С. 135—138.
- Беларускія і яўрэйскія грамады мястэчкаў Беларусі ў працэсе горадаўтварэння (1861—1904) // Беларусика-Albaruthenica. Кн.4. Мн., 1995.
- Гісторыя беларусаў як чыннік іх нацыянальнай самасвядомасці // Грамадзянская супольнасць і праблемы нацыянальна-культурнай ідэнтыфікацыі ў Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнага семінара (Мінск, 30—31 мая 1996 года). Брэст, 1996. С. 14—20.
- Горад — асяродак міжэтнічнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння ў Беларусі (па матэрыялах перапісу насельніцтва 1897 г.) // Беларусіка=Albaruthenika. Кн.6. Ч.1. Мн., 1997. С. 65—74.
- Слова пра Інбелкульт // Кантакты і дыялогі. 1997. N 2. С.
- Мінск у жыцці Мітрафана Доўнар-Запольскага // Палессе. 1997. N 3. С. 105—107.
- Ідэя славянскай салідарнасці ў палітычным жыцці Беларусі 1905—1921 гг. // Кантакты і дыялогі. 1998. N 7-8. С. 29—44.
- Адам Міцкевіч і беларуская гісторыка-культурная традыцыя // Беларусіка-Albaruthenica. Кн. 11. Мн., 1998. (Матэрыялы міжнароданай навуковай канферэнцыі «Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры»). С. 187—190.
- Семантыка беларускай гарадской традыцыі (пераемнасць і перарыўнасць у ХIХ-ХХ стагоддзях) // Шуфляда. Часопіс найноўшай гісторыі. 1999. N 1. С. 7—24.
- Slavic solidarity as a political concept in Belarus in 1905—1921 //Contacts and dialogues. Belarusian culturalogical information analitical bulletin. 1—2. 2000. S. 13—32.
- Палітыка русіфікацыі Беларусі праз праваслаўе ў 1863—1905 гадах // Churches — States — Nations in the enlightenment and in the nineteenth century. Part 4. Lublin 2000. S. 203—209.
- La formation de l`identite nationale bielorusse au XIX siele (theses de discussion) // Les Frontieres et l`espae nationalen Europe du Centre-Est. Exemples de quatre paus: Bielorussie, Lituanie, Pologne et Ukraine. Lublin 2000. S. 120—126.
- Die Nordwestprovinzen im Russischen Reich (1795—1917) // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 119—134.
- Das «alte» Minsk — vom zarischen Gouvernementszentrum zur sowjetischen Hauptstadt // Handbuch der Geschichte Weissrusslands. Gottingen 2001. S. 308—318.
- Беларускі горад на скрыжалях нацыянальнай гісторыі // Народныя традыцыі і нацыянальная культура. Матэрыялы рэспубліканскайнавукова-практычнай канферэнцыі. Кніга 1. Мн.,2001. С. 15—19.
- Перапіс домаўладальнікаў 1910 г. (краязнаўчы аналіз) // «Спадчына». 2001. № 3 (у сааўтарстве з Наталляй Марцынкевіч). С. 91—114.
- Городская цивилизация: Белорусский шлях // Европа. Журнал Польского института международных дел. 2002. № 1. С.179—183.
- Няскончаная вайна // Спадчына. 2002. № 1. С. 77—86.
- Сіла і Слова ў гісторыі рэфармацыйнага руху ў Беларусі // Рэфармацыя і залаты век Беларусі. Матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі. Мінск, 1 чэрвеня 2002 г. Мн., 2002. С.81—85.
- Пачатак рэвалюцыі. Развіццё сялянскага руху ў студзені-верасні 1905 г. Гісторыя сялянства Беларусі. Т.2. Мінск, 2002. С. 297—310.
- Сялянскі рух у перыяд найвышэйшага ўздыму рэвалюцыі // Там жа. С. 310—324.
- Сялянскі рух у перыяд адступлення рэвалюцыі // Там жа. С. 324—345.
- Вынікі сялянскага руху ў перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гг. // Там жа. С. 364—371.
- Граф з піўной этыкеткі, або Пераўтваральнік Менска // Спадчына.2002. № 4. С. 10—21.
- Właścicele ziemscy i chłopi Białorusi. Niezrealisowana myśl konsolidacji narodu w latach 1790—1918 // Przegląd Wschodni 2003. Tom VIII. Zeszyt 3 (31). S. 665—675.
- Некаторыя вынікі вывучэння гісторыі Мінска (гістарыяграфічны агляд) // Материалы международной научно-практической конференции «Современные стратегии развития мегаполисов и крупных городов», состоявшейся 9—10 октября 2003 г. в г. Минске. Минск, 2003. С. 338—346.
- Гарадское самакіраванне ў Беларусі царскага перыяду ў сувязі з трансфармацыяй магдэбургскага права (мадэль Мінска) // Міаsta i mieszczaństwo w Europie środkowowschodniej do połowy XIX wieku. Toruń, 2003. S. 123—131
- Праблемы тэрміналогіі эканамічнай гісторыі Беларусі 19-пачатку 20 ст. // Гістарычны альманах. 2003. Том 9. С. 14-18.
- Ремесленики Витебска глазами Марка Шагала // Шагаловский международный ежегодник, 2003. Витебск, 2004. С. 41—46.
- Новая и новейшая история Беларуси: важнейшие события и основные тенденции // Русский вопрос. 2004, № 2. (Прага).
- Станаўленне рыначных формаў арэнды зямлі ў дасавецкім Мінску // Стратегическое планирование и управление развитием городов. Материалы международной научно-практической конференции, состоявшейся 7—8 октября 2004 года. Мн., 2004. С. 184—189.
- Абагульняючыя версіі гісторыі Беларусі // Гістарычны альманах. Т.10. Гродна. 2004. С.5-10.
- Беларусь на маршрутах мадэрнасці. ХІХ—ХХ стст. // Беларусь у ХХ стагоддзі. Выпуск 3. Мн., 2004. С. 275—277.
- Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі // Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый. Мн., 2005. С. 301—335.
Рэцэнзіі на працы і літаратура пра аўтара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кніга ІІ. Мінск, 2001. С. 244.
- Рэцэнзія на кнігу «Гарады Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ стагоддзяў)» — Guido Hausman, Koeln, «Jahrbucher fuer Geschichte Osteuropas». Band 48/2000. S. 450—451.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. Афіцыйны вэб-сайт (рас.)
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 2. — Мн., 2002. С. 559
- ^ Зыблюк В.Беларускі гісторык Захар Шыбека з’ехаў жыць у Ізраіль
- ^ Захар Шыбека: Ізраільцяне, у адрозненне ад беларусаў, заўжды ў пошуках справы Наша Ніва
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Захар Шыбека: Мінск становіцца вар’яцкім горадам // Гутарка з Захарам Шыбекам на TUT.by.
- Захар Шыбека: «Гэтая кніга выклікана маёй асабістай нелюбоўю да гораду» // Расповед Захара Шыбекі пра кнігу «Гарадская цывілізацыя: Беларусь і свет».
- Захар Шыбека: Я гатовы стаць паслом Беларусі ў Ізраілі. Інтэрвію Арцёма Марціновіча (Эўрарадыё для Беларусі).
- Захар Шыбека: Беларусы спраўдзіліся як нацыя, бо ў нас з’явіліся нацыянальныя героі Захар Шыбека аб нацыянальных героях.
- Гісторык Захар Шыбека, што займаецца ёгай на парах // Гутарка з Захарам Шыбекам на Generation.by
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя Мэдалём да стагодзьдзя БНР
- Нарадзіліся ў Сеньненскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія гісторыкі
- Ляўрэаты прэміі імя Багушэвіча (ПЭН-цэнтар)