Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі
Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.) | |
Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku) | |
Жанр: | раман |
---|---|
Аўтар: | Сяргей Пясэцкі |
Мова арыгіналу: | польская мова |
Публікацыя: | 1957 год |
Выдавецтва: | выдавецтва «GRYF» |
Пераклад на беларускую: | 2005 рок |
Перакладчык: | Алесь Астраўцоў |
Электронная вэрсія |
«Запі́скі афіцэ́ра Чырво́най А́рміі (ад 17 ве́расьня 1939 г.)» (па-польску: Zapiski oficera Armii Czerwonej (od 17 września 1939 roku))[1] — раман Сяргея Пясэцкага ўпершыню апублікаваны ў 1957 годзе ў Лёндане ў выдавецтве «GRYF». Гэтая сатыра апісвае знаходжаньне ахвіцэра Чырвонай Арміі Міхаіла Зубава на Віленшчыне, якую акупаваў СССР, а потым і Нямеччына.
Напісаньне раману пачалося ў траўні 1946 году. Аўтар пісаў кнігу паводле памяці й сваіх нататак. Пра напісаньне гэтакага раману Пясэцкі задумваўся ўжо ў 1940 годзе.
Форма й зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты гратэскны раман быў напісаны ў форме дзёньніка, які вёўся з 22 верасьня 1939 году па 1 студзеня 1945 году, які прысьвечаны (у залежнасьці ад палітычнае сытуацыі) Сталіну, Гітлеру, Чэрчылю, Сікорскаму і Рачкевічу і зноў Сталіну. Стыль навязвае сынтаксіс і фармуляваньне сказаў на манэр расейскае мовы.
Дзеяньне разгортваецца ў Вільні, Лідзе ды ваколіцах.
Гэты раман — перш за ўсё псыхалягічны вобраз тыповага прадстаўніка савецкага мэнталітэту сталінскіх часоў, які няздольны думаць самастойна, чалавека мэханізаваных паводзінаў, заснаваных на страху, паслухмянасьці, бальшавіцкай ідэалёгіі й нянавісьці да ўяўных «буржуазных» ворагаў. У той жа час у рамане прадстаўленая карціна польскага насельніцтва на Віленшчыне й Гарадзеншчыне пад час Другое сусьветнае вайны.
Беларускія выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.). — VivaFutura, 2005. — 252 с. — ISBN 985-6056-37-0 (пераклад з польскай мовы Алеся Астраўцова)[2]
- Сяргей Пясецкі. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасня 1939 г.). — Мінск: Медысонт, 2019. — 256 с. — ISBN 978-985-7228-18-8 (пераклад Алеся Астраўцова)[3]
Пастановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» (2013, Тэатр-студыя імя Е. Міровіча БелДзАМ, Менск, Беларусь) — пастанова Віталя Краўчанкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Podtytuł (od 17 września 1939 roku) pochodzi z wydań późniejszych.
- ^ Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.) (livelib.ru)
- ^ Пясецкі Сяргей. Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі: KNIHI.BY. Беларускія кнігі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Запі́скі афіцэра Чырвонай Арміі (ад 17 верасьня 1939 г.)» у электронным выглядзе
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |