Уладзімер Аляксандравіч Арлоў
Уладзімер Арлоў | |
Імя пры нараджэньні | Уладзімер Аляксандравіч Арлоў |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 студзеня 1938 (86 гадоў) |
Месца нараджэньня | Баку |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | з 1965 |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Арлоў.
Уладзі́мер Алякса́ндравіч Арло́ў (нар. 6 студзеня 1938, Баку, Азэрбайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР) — беларускі кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Баку ў сям’і службоўца ОСОАВІЯХІМу Аляксандра Віктаравіча і друкаркі тыпаграфіі Валянціны Маркіянаўны, якая пераехала ў Баку, ратуючыся ад Галадамору ва Ўкраінскай ССР[1]. Пасьля разводу жыў з бацькам і бабуляй у Азэрбайджане.
У 1946 року бацьку перавялі ў Горадню на пасаду старшыні ОСОАВІЯХІМу, куды ён узяў новую жонку і сына. Тут Уладзімер скончыў школу з мэдалём (1956), вырашыў стаць рэжысэрам[1]. Патрапіў памочнікам на кінастудыю «Беларусьфільм», дзе да 1959 працаваў асыстэнтам рэжысэра[2], рэжысэрам-практыкантам. У 1958—1963 навучаўся на рэжысэрскім факультэце Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту[1].
У 1965—2000 роках працаваў на Дзяржтэлерадыё БССР (пазьней Беларусі) кінарэжысэрам-пастаноўшчыкам творчага аб’яднаньня «Тэлефільм»)[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кінафільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Вясёлы цягнік» (1965)
- «Канцэрт майстроў мастацтваў» (1965)
- «Канцэрт аркестру Б. Райскага», «Канцэрт Магілёўскага ансамблю танцу» (усе — 1966)
- «Канцэрт квартэту арфаў», «Канцэртная праграма», «Чаму ж мне ня пець» (усе — 1968)
- «Песьняры» (1971)[3]
- «Суботы зь дзядзькам Монічам» (1975)
- «Верасы» (1977)
- «Тры тысячы песьняў» (1980)
- «Ты адно каханьне» (1980)
- «Фантазія на тэму…» (1981)
- «Канцэрт майстроў мастацтваў» (1982)
- «І песьня ўзьлятае сама» (1982)
- «Купалінка» (1983)
- «А таксама цырк» (1984)[3]
- «Жаваронкі, прыляціце» (1984)
- «Варыяцыі на балетныя тэмы», «Лёгкі хлеб» (усе — 1986)
- «Сьвята» (1988)
- «Хэпі энд» (1991)
- «Хор» (1993)
Дакумэнтальныя фільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Астатнія сямнаццаць», «Чараўнікі зь Нёману» (усе — 1966)
- «Дабрынёва, бацькоўскі дом», «Родам адсюль» (усе — 1968)
- «Я чую вестку» (1970)
- «Докшыцкі каравай» (1972)
- «Твой дом на зямлі» (1973)
- «Дарога ў абодва канцы» (1974)
- «Лекцыя матэматыкі», «Старэйшыя» (усе — 1975)
- «Кавалёвы» (1976)
- «Эстафэта», «Хроніка содняў. Субота», «Над Нёманам» (усе — 1977)
- «Назоўнік — школа», «Зямля і зоры» (усе — 1978)
- «Хлопец зь вёскі Белае» (1979)
- «Сьпяклі мы каравай» (1980)
- «Косьця», «Фантазыя на тэму» (усе — 1981)
- «Кантрольны варыянт — Вяльля» (1983)
- «Песьні над мутнай вадой» (1984)
- «Сёньня абыдземся бяз музыкі» (1985)
- «За што змагаецца „Чырвоны змагар“?» (1986)
- «Трое ў галоўнай ролі», «Я таты не выракуся» (усе — 1988)
- «Дарога на Евіна», «Пытаньні на адказы» (усе — 1989)
- «Мара», «126 словаў» (усе — 1992)
- «Усе пад Богам ходзім» (1993)
- «Анталёгія беларускай паэзіі» (1995, ф. 3)
- «Між зоркай і сьвечкай» (1997)
- «Наша марка», «Недзе ў цэнтры Эўропы» (усе — 1998)
- «Разам зь ім», «Аркадзь Рудэрман. Партрэт на фоне эпохі», «Урыўкі зь ненапісанага. Яўген Глебаў» (усе — 1999)
- «Мсьціслаў» (2000)
- «Тэатральная правінцыя» (2001)
- «Аргентынскі сындром. У пошуках раю» (2012)[4]
- «Пясьняр. Сэрцам і думамі» (2017)[5]
Тэлефільмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Палтацы» (спэктакль, 1985)
- «Камэдыянт» (1987)[3]
- «Пратарчака жыцьця, або Запіскі Самсона Самасуя» (спэктакль, 1990)
- «Пракляты ўтульны дом» (сэрыял, 1998)
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Искусство смелых, сильных, ловких (1976)
- Стратегия и методы восстановления подземных трубопроводов (2001)
- Магія белага экрана = Магия белого экрана / Маст. Стэльмашонак Н.У.; Фота: Аўдзеева А. і інш. — Мн.: Беларусь, 2002. — 351 с. — ISBN 985-01-0384-1
- Закадровые истории фильма «Вся королевская рать» глазами одного из его создателей. — Ковчег, 2002. — 103 с.
- Их портрет с обречённым императором : повести, роман (2005)
- Ускользающие сюжеты : [роман] (2013)
- Пересечения в пространстве и во времени : [сборник] (2013)
- Владимир Орлов. Магия многоцветного экрана, или За кадром, за кулисами с друзьями и актрисами. — Мн.: Харвест, 2015. — 512 с. — 1000 ас. — ISBN 978-985-18-3760-7
- Он смеялся последним: фантазия на тему документов: повесть (2016)
- Имена и фамилии подлинные : откроешь ― не оторвешься! : услышанное, увиденное, познанное, домысленное (2018)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Владимир Орлов: проба автомонографии (рас.). Уладзімер Арлоў. Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
- ^ а б Орлов Владимир Александрович (рас.). Національная кіностудія «Беларусьфільм». Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
- ^ а б в Фильмография (рас.) Виртуальный музей ансамбля «Песняры» Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
- ^ Аргентинский синдром. В поисках Рая (рас.). Центр православной культуры «Лествица». Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
- ^ Премьера фильма «Песняр. Сердцем и думами» (рас.) Афіша. TUT.BY. Праверана 6 кастрычніка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)
- Уладзімер Арлоў на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі