Перайсьці да зьместу

Завышша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Завышша
трансьліт. Zavyšša
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Янаўскі
Сельсавет: Махроўскі
Насельніцтва: 201 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1652
Паштовы індэкс: 225809
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°0′2″ пн. ш. 25°41′16″ у. д. / 52.00056° пн. ш. 25.68778° у. д. / 52.00056; 25.68778Каардынаты: 52°0′2″ пн. ш. 25°41′16″ у. д. / 52.00056° пн. ш. 25.68778° у. д. / 52.00056; 25.68778
Завышша на мапе Беларусі ±
Завышша
Завышша
Завышша
Завышша
Завышша
Завышша

Завы́шша[1]вёска ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі. Завышша ўваходзіць у склад Махроўскага сельсавету. На ўсходзе вёскі знаходзіцца Завішчанскае возера. Вёска знаходзіцца ў пагранічнай зоне[2].

Завішша знаходзілася ва ўласнасьці Пуслоўскіх. Войцех Пуслоўскі (1877—1961), уладальнік вёскі, пабудаваў тут каля возера палац, вакол якога разьмясьціў парк. Будынак палацу быў з цэглы, двухпавярховы, пабудаваны чатырохкутнікам, на высокіх жылых склепах. У яго фасадзе, з выглядам на возера, было тры рызаліты, перад сярэднім былі порцікі, зь вялікім ордарам увянчаны трохкутным франтонам, абапёртым на дзьве пары іянічных калён.

Апошнім уласьнікам Завішша ў 1939 годзе быў Караль Войцех Пуслоўскі[3].

Палац быў зьнішчаны падчас Другой сусьветнай вайны. Пасьля вайны піянэры разабралі руіны на цэглу[3].

Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Бродніцкага сельсавету[4].

  • 2009 год — 201 чалавек
  • 1999 год — 202 чалавекі

На заходнім ускрайку вёскі знаходзіцца санаторый «Алеся».

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]