Перайсьці да зьместу

Завішчанскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Завішчанскае
Краіна Беларусь
Плошча 1,3 км²
Максымальная глыбіня 10,7 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Найбольшая даўжыня 1,7 км
Даўжыня берагавой лініі каля 4,4 км
Каардынаты 51°59′44″ пн. ш. 25°41′51″ у. д. / 51.99556° пн. ш. 25.6975° у. д. / 51.99556; 25.6975Каардынаты: 51°59′44″ пн. ш. 25°41′51″ у. д. / 51.99556° пн. ш. 25.6975° у. д. / 51.99556; 25.6975
Завішчанскае на мапе Беларусі
Завішчанскае
Завішчанскае
Завішчанскае

Завішчанскае возера, Завішчоўскае возера — возера ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці.

Плошча 1,3 км². Найбольшая глыбіня 10,7 м. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 1 км. Даўжыня берагавой лініі 4,4 км. У басэйне ракі Піна. На заходнім беразе месьціца вёска Завышша, за 18 км на паўднёвы ўсход ад гораду Янава, за 6 км на поўдзень ад вёскі Патапавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, пад лесам і хмызьняком. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя, большай часткай высокія, зарослыя лесам і хмызьняком, месцамі забалочаныя. На паўднёвым усходзе выцякае Завішчанскі канал. На поўдні каналізаванае ручаём злучана з возерам Акуніна. На паўднёвым захадзе ўпадае ручай.

Мелкаводзьдзе пясчанае, вузкае (на поўдні і ўсходзе шырокае), глыбей дно глеіста-пясчанае і сапрапелістае. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў заходняй частцы возера, максымальная — прыкладна за 0,24 км на паўднёвы ўсход ад заходняга берага, насупраць паўночнай ускраіны вёскі Завышша. Зарастае ўмерана. На беразе возера разьмешчаны санаторый «Алеся».

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1