Жэтулію-Варгас
| Жэтулію-Варгас | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Бразылія | ||
|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 637 м і 636 м | ||
| Каардынаты | 27°53′24″ пн. ш. 52°13′40″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Этнахаронімы | getuliense і getuliense | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 54 | ||
| Паштовы індэкс | 99900-000 | ||
| Сайт | pmgv.rs.gov.br | ||
| Жэтулію-Варгас на мапе Бразыліі Жэтулію-Варгас | |||
Жэту́лію-Ва́ргас (па-партугальску: Getúlio Vargas) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала блізу 16,2 тысяч чалавек[2]. Места названае ў гонар былога прэзыдэнта Бразыліі Жэтулію Варгаса.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішча было закладзенае блізу 1908 году, першапачаткова атрымаўшы статус вёскі. Асноўнай крыніцай эканомікі была жывёлагадоўля, прадукцыя якой экспартавалася па-за межы рэгіёну, у першую чаргу накіроўваючыся ў Саракабу, Ітапэтынінгу і Пірасыкабу. З прыбыцьцём засельнікаў з Эўропы, пераважна немцаў, італьянцаў і палякаў, эканоміка пераарыентавалася на сельскую гаспадарку, то бок у рэгіёне пачалі вырошчваць пшаніцу, кукурузу і фасолю, а таксама пашырылася вінаградарства. З будаўніцтвам чыгункі места пачало квітнець.
У 1992 годзе горад зьведаў буйную паводку, ахвярамі якой сталі чатыры чалавекі.