Перайсьці да зьместу

Жэнгялоў хац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жэнгялоў хац па-армянску: Ժենգյալով հաց; таксама жангялоў хац, жынгялоў хац) — хлебная аладка з начыньнем з дробна нарэзанай зелянінай розных расьлінаў, традыцыйная страва ў кухні армян Нагорнага Карабаху[1][2][3]. Падобны да іншых страў каўкаскіх народаў: кутаба зь зелянінай, афара.

Напрыканцы красавіка 2015 году ў Нагорна-Карабаскай Рэспубліцы адбыўся фэст «Жэнгялоў хац».

Прэснае цеста раскочваецца ў тонкую, як папера, плоскую аладку, а потым начыняецца сумесьсю з 10—20 сартоў дзікай і садовай дробна-нарэзанай зелянінай з алеем. Важнай характарыстыкай стравы зьяўляецца слушна складзены букет. Аснову начыньня павінна складаць зеляніна без рэзка выяўленага смаку і паху, прыкладам ліставая салата, шпінат, Лябеднік, лісьце буракоў, макрыца, Стрэлкі[4], лісты браткаў[2] і падобныя травы. Зеляніны ж са спэцыфічным густам, як кервель ажурны, крапіва, зялёная цыбуля, кіслай, як шчаўе ці рэзкай як Грабец павінна быць менш; зусім крыху патрабуецца траў, што маюць гаркавы смак, такіх як дзьмухавец. Апроч таго ў начыньне можа ўваходзіць брынза і падсмажаная Цыбуля рэпчатая.

Выпякаецца каля 10 хвілін на распаленай жароўні, званай «садж» па-армянску: սաջ, ці ў тандыры цягам пары хвілін. Ужываюць гэту страву з півам, танам, віном. Женгялоў хац асабліва папулярны ў час Вялікага паста.

  1. ^ Ресторан.ру
  2. ^ а б В.А. Петров / Этноботаника Нагорного-Карабаха / АН СССР Изд. АзФан Баку-1940г. стр.14 (163)
  3. ^ А.Е. Тер-Саркисянц //"Армяне Нагорного Карабаха" под. ред. Л.Б. Алаева /Изд.-во "Русская панорама" 2015 - М; стр.637 (всего 917)
  4. ^ В.А. Петров / Этноботаника Нагорного-Карабаха / АН СССР Изд. АзФан Баку-1940г. стр.49 (163)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]