Жылінскія (княскі род)
Выгляд
Жылі́нскія — княжацкі род у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле расейскіх радаводных кніг паходзіў ад Івана Андрэевіча Жылкі, сына вяземскага князя Андрэя Ўладзімеравіча, які загінуў у бітве з манголамі на рацэ Калка ў 1223 годзе. Жылка валодаў невялікім удзелам з цэнтрам у сяле Жыліна каля Рослава. Гэтыя землі напрыканцы XV ст. адышлі да Вялікага княства Маскоўскага, але князь Сямён Фёдаравіч Жылінскі (? — пасьля 1500) застаўся ў Вялікім Княстве Літоўскім, ад вялікага князя Аляксандра атрымаў двор Тулава каля Віцебску. Род скончыўся ў 1602 годзе на ягоным праўнуку Андрэі (? — 1602).[1]
Радавод
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фёдар
- Сямён (? — пасьля 1500)
- Васіль (? — 1529), намесьнік медніцкі ў 1507—1514 гадах і крычаўскі ад 1516 году, у 1528 годзе ставіў у войска двух коньнікаў
- Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава
- Ян (? — каля 1600), у 1595 годзе атрымаў сёлы Ланкелішкі, Мальнічы й Харомы каля Пуні
- Андрэй (? — 1602), войскі віцебскі ў 1596 годзе, пасьля маршалак упіцкі, ад 1597 году маршалак вількамірскі; валодаў маёнткам Конскі ў Віцебскім павеце.
- Іван (? — каля 1557), валодаў дваром Цюдзенішкі каля Меднікаў і Рогава
- Іван (? — пасьля 1552), атрымаў пацьвярджэньні на Тулава ад Жыгімонта Старога (1516) і Жыгімонта Аўгуста (1552)
- Васіль (? — 1529), намесьнік медніцкі ў 1507—1514 гадах і крычаўскі ад 1516 году, у 1528 годзе ставіў у войска двух коньнікаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Валерый Пазднякоў. Жылінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 631
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4