Жорж Экгаўт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жорж Экгаўт
Georges Eekhoud
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 27 траўня 1854
Антвэрпэн, Бэльгія
Памёр 29 траўня 1929
Скарбэк, Бэльгія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік, крытык
Кірунак Літаратурны рэалізм, франкамоўны натуралізм
Мова Француская, флямандзкая
Значныя творы «Эскаль-Вігор» (Escal-Vigor, 1899)
Подпіс Выява аўтографу

Жорж Экгáўт (па-француску: Georges Eekhoud; 27 траўня 1854, Антвэрпэн, Бэльгія – 29 траўня 1929, Скарбэк, Бэльгія) – бэльгійскі франкамоўны пісьменьнік, паэт, драматург, перакладнік і крытык. Сябра Каралеўскай акадэміі францускай літаратуры й мовы Бэльгіі (1920−1927). Прадстаўнік літаратурнага рэалізму і франкамоўнага натуралізму. Анархіст і гомасэксуал, аўтар скандальнага раману «Эскаль-Вігор» (Escal-Vigor, 1899) – аднаго зь першых у Эўропе і першага франкамоўнага раману на тэму гомасэксуальнасьці[1].

Жыццяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з заможнай сям'і. Рана згубіў бацькоў. Навучаўся ў пансыянаце ў Швайцарыі. Вярнуўся ў Бэльгію, працаваў журналістам, карэктарам, літаратурным рэдактарам у La Jeune Belgique. У 1895 разам з Эмілям Вэрхарнам заснаваў літаратурны радыкальны часопіс Le Coq Rouge (Чырвоны певень).

Творчасць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флямандзец па паходжаньні, як і іншыя вядомыя бэльгійскія пісьменьнікі - Марыс Мэтэрлінк, Жорж Радэнбах - Экгаўт выбраў францускую мову з-за ейнага прэстыжу. Але пісьменьнік ня цураўся свайго флямандзтва, валодаў нідэрлянзкай мовай Флямандыі і часта, пад псэўданімам, пісаў раманы й іншыя тэксты на ёй.

Аўтар шматлікіх натуралісцкіх і ўпадніцкіх паэмаў, фантастычных казак і навэляў, раманаў і эсэ. Жорж Экгаўт пэўны час у СССР меў славу «бэльгійскага Горкага». А ў самой Бэльгіі яго часта называлі «бэльгійскім Мапасанам». Ягоная сьмелая і скандальная гендэрная і анархісцкая слава спрычынілася да невядомасьці гэтага аўтара ў нас.

Так, у 1899 годзе ён апублікаваў свой вядомы раман-утопію (сяньня сказалі б гендэрную ўтопію) «Эксаль-Вігор», першы эўрапейскі раман, у якім сьмела, адкрыта, без забабонаў і кпінаў апісваецца гомасэксуальнае каханьне. Эскаль-Вігор — фантазійная назва адначасова мясцовасьці, выспы, замку, дзе адбываюцца падзеі раману. Эскаль-Вігор — гэта своеасаблівы закуток-парадыза, месца для ўцёкаў. Такім парадкам, Жорж Экгаўт стаўся першым пісьменьнікам-змагаром і актывістам гомасэксуальнай справы больш за сто год таму[2]. Кніга выклікала скандал і суд. Дзякуючы ўмяшаньню вядомых францускіх пісьменьнікаў (Э. Заля, напрыклад) Жорж Экгаўд быў апраўданы. Па-беларуску даступная навэля Ж. Экгаўта «Татуіроўка» (Le tatouage)[3].

Пісьменьнік працягваў агучваць і замацоўваць гомасэксуальную тэму ў літаратуры: ён піша іншыя эстэцкія, сьмелыя і надзвычай гомаэратычныя зборнікі навэляў, аповедаў: зборнік навэляў «Le Cycle patibulaire» («Злавесны цыкаль», 1892), «Mes communions» («Мае спавяданьні», 1895), раман «L'autre vue» («Іншае бачаньне», 1904), «Voyous de Velours» («Аксамітавыя злодзеі», 1904-1926). Некаторыя тэксты зьявіліся ў адным зборніку пасьля сьмерці пісьменьніка зусім нядаўна: напрыклад, гомаэратычныя навэлі «Le Quadrille du lancier» («Кадрыль улана», 2015)[4].

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Не, прырода не асуджае, ані адвяргае тое, што нас дабраслаўяе. Гэта хутчэй біблейныя рэлігіі хочуць, каб зямля нараджала нас на цноту і пакуты. Хлусьня!»[5]

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Myrtes et cyprès, poèmes, Paris, Jouaust, 1877,
  • La Danse macabre du pont de Lucerne, conte fantastique, 1878,
  • Les Pittoresques, poèmes, Paris/Bruxelles, Librairie des Bibliophiles/Librairie Muquardt, 1879,
  • Kees Doorik, roman, Bruxelles, Hochsteyn, 1883,
  • Kermesses, contes, Bruxelles, Henry Kistemaeckers, 1885,
  • Les Milices de Saint-François, roman, Bruxelles, Veuve Monnom, 1886,
  • Les Nouvelles Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Veuve Monnom, 1887,
  • La Nouvelle Carthage, roman, Bruxelles, Kistemaeckers, 1888, Espace Nord, 2015,
  • Les Fusillés de Malines, roman, Bruxelles, Lacomblez, 1891,
  • Le Cycle patibulaire, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1892,
  • Mes communions, nouvelles, Bruxelles, Kistemaeckers, 1895,
  • Escal-Vigor, roman, Paris, Mercure de France, 1899,
  • L'autre vue, roman, Paris, Mercure de France, 1904,
  • Voyous de Velours, 1904-1926,
  • Les Libertins d'Anvers. Légende et histoire des loïstes, récit, Paris, Mercure de France, 1912, 2009,
  • La danse macabre du Pont de Lucerne, 1920,
  • Dernières Kermesses, nouvelles, Bruxelles, Ed. de la Soupente, 1920,
  • Le Terroir Incarné, roman, Bruxelles, La Renaissance d'Occident, 1922,
  • Magrice en Flandre ou Le buisson des mendiants, roman, Bruxelles, Les Cinquante, 1927,
  • Voyous de velours ou L'autre vue, roman, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1926; Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp, 2015,
  • Proses plastiques, Bruxelles, La Renaissance du Livre, 1929,
  • Le Quadrille du lancier, Mirande Lucien éd., Montpellier, Gaykitschcamp, 2015.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст,https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
  2. ^ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
  3. ^ Жорж Экгаўт, Татуіроўка, http://prajdzisvet.org/texts/prose/tatuirouka.html
  4. ^ Уладзь Гарбацкі, Апошні ўраніст, https://makeout.by/2017/02/12/aposhni-uranist.html
  5. ^ Escal-Vigor, https://gallica.bnf.fr/ark:/12148/bpt6k62856h.texteImage