Жанчыны, якія маюць сэкс з жанчынамі
Жанчыны, якія маюць сэкс з жанчынамі (ЖЗЖ), — гэта жанчыны, якія ўступаюць у сэксуальныя адносіны з жанчынамі, незалежна ад таго, адносяць яны сябе да натуралак, лезьбіянак, бісэксуалак, пансэксуалак, маюць іншыя сэксуальныя арыентацыі ці ўвогуле адмаўляюцца ад сэксуальнай ідэнтыфікацыі[1]. Тэрмін ЖЗЖ часта выкарыстоўваецца ў мэдыцынскай літаратуры для апісаньня такіх жанчын як групы для клінічнага вывучэньня, безь неабходнасьці разглядаць сэксуальную самаідэнтыфікацыю.
Навуковы погляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нэўтральнасьць гэтага разьдзелу аспрэчваецца (14 верасьня 2024).
|
У гэтым разьдзеле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (14 верасьня 2024).
|
Калі пачалі лекары апісваць разбэшчанасьць паміж жанчынамі, яны часта шукалі прычыну іх ўчынкаў. Вялікая літаратура па ахове душэўнага здароўя разбэшчаных жанчын, галоўным чынам апісвае на дрэнным стане душэўнага здароўя, злоўжываньня рэчываў (наркотыкі, п’янства), і самагубства. Зараз у ЗША забаронена называць разбэшчаных жанчын «разбэшчанымі», ці нават хворымі, якіх трэба лячыць.
У Бібліі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Разьдзеле 1 Пасланьня да рымлянаў апостала Паўла, што ёсьць кнігай Новага Запавету Бібліі, згадваецца супрацьпрыроднасьць плоцевай сувязі між жанчынамі і падаецца тлумачэньне зьявы:
«21. Але як што яны, спазнаўшы Бога, не праславілі Яго як Бога, і не падзякавалі, а змарнаваліся ў развагах розуму свайго, і запамрочылася неразумнае іхняе сэрца:
22. называючы сябе мудрымі, здурнелі,
23. і славу нятленнага Бога зьмянілі на падабенства вобраза прахлага чалавека, і птушак, і чатырногаў, і гадаў, -
24. дык і аддаў іх Бог у пахацінствах сэрцаў іхніх нячыстасьці, так што яны апаганьвалі самі свае целы;
25. яны падмянілі ісьціну Божую на ману і пакланяліся і служылі стварэньню замест Творцы, які дабраславёны навекі, амін.
26. Таму аддаў іх Бог ганебным пажадам: жанчыны іхнія замянілі прыроднае паяднаньне на супрацьпрыроднае; ...
28. І як што яны не стараліся мець Бога ў розуме, дык аддаў іх Бог розуму перавернутаму - чыніць непатрэбшчыну,
29. так што яны поўныя ўсялякай няпраўды, распусты, зламыснасьці, ліхазьдзірства, злосьці, поўныя зайздрасьці, душагубства, звады, ашуканства, ліхадушнасьці,
30. яны паклёпнікі, хлусы, боганенавісьнікі, крыўдзіцелі, самахвалы, пыхліўцы, вынаходлівыя на зло, бацькам непакорлівыя,
31. неразумныя, вераломныя, нелюбы, няпрымірцы, нелітасьціўцы.
32. Яны ведаюць праведны вырак Божы, што тыя, якія чыняць такое, вартыя сьмерці; аднак жа ня толькі гэта робяць, але і сабе падобных падахвочваюць»[2].
Заражэньне захворваньнямі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Некаторыя заразы перадаюцца паміж жанчынамі, у тым ліку віруса папіломы чалавека (ВПЧ), трыхаманіяз, пранцы, вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), бактэрыяльны вагіноз (БВ), і вірус простага герпесу (ВПГ). Перадача канкрэтных захворваньняў сярод жанчын, якія маюць палавыя кантакты з жанчынамі, залежыць ад таго чым жанчыны займаюцца паміж сабою. Любы аб’ект, які ўваходзіць у кантакт са сьлізьніцай похвы або мэнструальнай крывёй, у тым ліку пальцы (або іншыя прадметы, што пранікаюць у нутро похвы), могуць перадаваць захворваньні, якія перадаюцца палавым шляхам. Дотык вуснамі да похвы можа паказваць на больш высокую рызыку заражэньня ВПЧ, нават сярод жанчын, якія ня мелі ніякага папярэдняга любадзейства з мужчынамі. Бактэрыяльнае заражэньне похвы (БЗП) адбываецца больш часта ў лезьбіянак пры палавым кантакце. Гэта адбываецца з-за вялікай колькасьці зьменаў-здрадаў паміж лезьбіянкамі. БЗП часта адбываецца ў абодвух удзельнікаў у адносінах жанчына з жанчынай. Нядаўнім дасьледаваньнем жанчын з БЗП ўстаноўлена, што 81 % зь іх мае ўдзельнікаў адносін з хваробамі БЗП.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лінда Горгас, Жанна Марацо. Вэнэрычныя хваробы сярод жанчынаў, якія любадзейнічаюць з жанчынамі (анг.) = Sexually Transmitted Infections Among Women Who Have Sex With Women // Клінічныя заразныя хваробы(en) : часопіс. — 15 сьнежня 2011. — Т. 53. — № дадатковы 3. — С. 84-91. — ISSN 1058-4838.
- ^ Апостал Павал. Пасланьне да рымлянаў (Разьдзел 1. Вершы 21-26, 28-32) // Біблія. Кнігі Сьвятога Пісаньня Старога і Новага Запавету / пераклад Васіля Сёмухі, рэд. Юрка Рапецкі. — Данканвіл(en): Агульнасусьветны друк, 2002. — С. 1406-1407. — 1536 с. — 10 000 ас. — ISBN 1-58712-085-2
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |