Перайсьці да зьместу

Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ерухам Пэрэльман»)
Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман
Род дзейнасьці рабін
Дата нараджэньня 1835
Месца нараджэньня Берасьце
Дата сьмерці 1896
Месца сьмерці Менск
Месца пахаваньня
Занятак рабін
Бацька Шлёймэ Залман
Маці Фэйга
Жонка Лея Нэймарк
Дзеці Rachel Perelman[d] і Feiga Perelman[d]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пэрэльман.

Ерухам Егуда Ляйб Пэрэльман (1835, Берасьце1896, Менск) — буйны рабін літоўскага жыдоўства, найбольш вядомы як галоўны рабін Менску і кіраўнік менскай яшывы. Дзякуючы сваім ведам і маральнай вышыні атрымаў мянушку Гадоль (бел. Вялікі).

Бацька — Шлёймэ Залман, кравец, маці — Фэйга, булачніца. Ерухам меў таксама малодшага брата Біньяміна і сястру. Пачатковую адукацыю атрымаў у мескага рабіна Якава Мэера Падава, пасьля ў Коўне у рабіна Іцхока Авігдора. У 13-гадовым узросьце ажаніўся з дачкой мескага даяна (судзьдзі) рабіна Якава, аднак праз 5 гадоў жонка памерла. Другі раз ажаніўся з дачкой Нахмана Нэймарка Леяй.

У 1863 прыняў прапанову стаць рабінам Сяльца. Калі старшыня грамады Пружаны Эліяху-Хаім Майзэль быў запрошаны на месца рабіна ў Ломжы, пружанскія жыды зьвярнуліся да Ерухама Пэрэльмана з просьбаю заняць ягонае месца. Перабраўшыся ў павятовае места, Ерухам стаў вядомы як «рабін з Пружанаў» (дагэтуль яго ня надта пачэсна называлі «ілуй з Брыска»[1]). У 1873 Ерухама запрасілі стаць старшынём грамады мястэчка Мір, аднак пружанцы ўгаварылі яго застацца[2]. Тут ён быў рабінам да 1883 року. У 1877 памёр ягоны сын, у 1879 выйшла замуж дачка.

У 1883 жыхары Менску вырашылі ізноў абраць галоўнага рабіна, пасада якога была вольная з часу сьмерці гаона Давіда Тэвіля, а места было падзеленае на тры часткі, якое мела свайго ўласнага рабіна. У 1880—1881 памерлі два з трох рабінаў, а трэці быў стары і слабы. На месца агульнага рабіна ўрэшце рэшт быў запрошаны Ерухам Пэрэльман. Ад’яжджаючы, ён параіў пружанцам абраць замест яго рабінам старшыню рабінскага суду ў Хаславічах Эліяху Алеві Файнштайна, што і сталася пазьней[3].

У Менску Ерухам Пэрэльман заставаўся рабінам да сьмерці. У 1880 пачаў працу над кнігай «Ор Гадоль», якую задумляў першапачаткова як камэнтары на Рамбама, аднак надалей перамяніў яе на камэнтары да Мішны. Кніга была выдадзеная ў 1909 року.

Пахаваны на жыдоўскіх могілках у Менску. У 1970-я могілкі былі ліквідаваныя, а Ерухам Пэрэльман перазахаваны разам са сваёй жонкай у Барысаве.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ «Ілуй», то бок вундэркінд, нясе на сабе адбітак дзяцінства, хоць і сьцьвярджае выключнасьць чалавека.
  2. ^ Меир Гальперин. Гадоль из Минска 13. Раввин из Пружан (рас.) Книги. «Толдот Йешурун». Праверана 21 сакавіка 2012 г.
  3. ^ Меир Гальперин. Гадоль из Минска 14. Отъезд из Пружан (рас.) Книги. «Толдот Йешурун». Праверана 21 сакавіка 2012 г.
Папярэднік
Эліяху-Хаім бар Машэ Майзэль
Рабіны Пружанаў
18701883
Наступнік
Эліяху Алеві Файнштайн