Перайсьці да зьместу

Ен Гілан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ен Гілан
па-ангельску: Ian Gillan
Дата нараджэньня 19 жніўня 1945(1945-08-19)[1] (79 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявак, аўтар-кампазытар, музыка
Сябра ў Deep Purple і Black Sabbath
Жанры рок-музыка, блюз-рок, гард-рок, прагрэсіўны рок[3] і гэві-мэтал
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты голас[d][3], губны гармонік[3], ударны музычны інструмэнт[d][3], гітара[3], фартэпіяна і ударная ўстаноўка[3]
Лэйблы earMUSIC[d] і Island Records[d]
Узнагароды
ордэн Пашаны
Сайт gillan.com (анг.)

Ен Гі́лан (па-ангельску: Ian Gillan; нар. 19 жніўня 1945 году, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі сьпявак і аўтар песьняў. Найбольш вядомы, дзякубчы працы ў рок-гурце Deep Purple. Вылучаецца сваім магутным і шырокім сьпеўным голасам, у прыватнасьці сваім высокім крыкам[4].

Першапачаткова пад уплывам Элвіса Прэсьлі, Гілан стварыў і кіраваў некалькімі мясцовымі калектывамі ў сярэдзіне 1960-х, але ў рэшце рэшт далучыўся да гурта Episode Six, калі іхны сьпявак сышоў з гурту. Упершыню атрымаў шырокі камэрцыйны посьпех пасьля далучэньня да складу Deep Purple у 1969 годзе. У чэрвені 1973 годзе пакінуў каманду і, пасьля нядоўгага часу па-за межамі музычнага бізнэсу, аднавіў кар’еру вакаліста разам з сольнымі калектывамі Ian Gillan Band і Gillan, пасьля чаго на працягу году быў сьпеваком іншага выбітнага гурта Black Sabbath у 1983 годзе. На наступны год пасьля таго Deep Purple зноўку аднавіла сваю дзейнасьць у арыгінальным складзе Гілан вярнуўся ў калектыў, зь якім выпусьціў шэраг пасьпяховых альбомаў, але зноў сышоў з гурту ў 1989 годзе. Ён вярнуўся да Deep Purple у 1993 годзе і з тых часоў застаецца ейным сьпеваком.

  1. ^ Ian Gillan // Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ http://www.getwestlondon.co.uk/news/local-news/most-miserable-songwriter-goes-chiswick-born-8029907
  3. ^ а б в г д е Montreux Jazz Festival Database
  4. ^ Charlton, Katherine (2003). «Rock Music Styles: A History». — С. 241. — McGraw Hill.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]