Адэская кінастудыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Адэская кінастудыя»
«Одеська кіностудія», раней «Одесская киностудия»
Дата ўтварэньня 1919
Тып кінастудыя
Мэта Вытворчасьць фільмаў
Штаб-кватэра Адэса, Францускі бульвар, д. 33
Сайт www.odessafilm.com.ua

Адэская кінастудыя (па-ўкраінску: Одеська кіностудія) — украінская кінастудыя ў Адэсе, адна зь першых кінастудыяў у Расейскай імпэрыі і СССР.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1907 годзе кінэматаграфіст Мірон Гросман стварыў кінаатэлье «Мірограф» і пачаў здымаць у ім фільмы. У 1914 годзе было створана яшчэ адно атэлье — «Мізрах», у якім былі задзейнічаны акторы габрэйскага тэатру. У 1919 годзе, калі ў горад увайшлі часьці Чырвонай арміі, ваенныя апэратары зьнялі хранікальную стужку «Узяцьце Адэсы».

У 1922 годзе савецкая ўлада нацыяналізавала кінэматограф. Ва Ўкраіне было створана Ўсеўкраінскае фотакінаўпраўленьне (УУФКУ). У Адэсе з прыватных кінапавільёнаў была заснаваная Першая кінафабрыка УУФКУ, якая ў 1923-1929 гадох стала галоўнай ва Ўкраіне. Усяго за савецкі час на кінастудыі было зьнята больш за 350 кінастужак.

У наш час Адэская кінастудыя належыць да вытворцаў нацыянальных фільмаў ва Ўкраіне.

Фільмаграфія (выбранае)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]