Мушкетэры (2014)
Мушкетэры | |
The Musketeers | |
Жанр | прыгодніцкая драма |
---|---|
Стваральнік | Adrian Hodges[d] |
Заснаваны на | Тры мушкетэры |
Сцэнарыст | Адрыян Годжыз |
Рэжысэр | |
У ролях | |
Кампазытар | Мюрэй Голд |
Краіна | Вялікабрытанія |
Колькасьць сэзонаў | 2 |
Колькасьць сэрыяў | 10 (list of The Musketeers episodes[d]) |
Мова | ангельская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Колін Ротэн |
Месца здымак | Прага, Кромержыж[d], Slavkov Castle[d], Ploskovice Castle[d][2], Doksany[d][2], Страгоўскі манастыр[d][2] і Švihov Castle[d][2] |
Даўжыня сэрыі | 54—60 хв. |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | |
На экранах | 19 студзеня 2014 (10 гадоў таму) — |
Фармат відэа | 16:9[d] |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт | |
Старонка на IMDb |
«Мушкетэ́ры» (па-ангельску: The Musketeers) — гістарычны прыгодніцкі тэлесэрыял BBC, створаны Джэсыкай Поўп і Адрыянам Годжзам. Галоўныя дзеючыя асобы — героі раману Аляксандра Дзюма «Тры мушкетэры»[3]. Дзеяньне адбываецца ў час дзеяньня раману, аднак сюжэт ня мае нічога падобнага з кнігай, акрамя галоўных герояў.
Здымкі сэрыялу вяліся ў Чэхіі. Прэм’ера адбылася на тэлеканале BBC One 19 студзеня 2014[4]. У галоўных ролях — Люк Паскуаліна (д’Артаньян), Том Бэрк (Атос), Сант’яга Кабрэра (Араміс), Говард Чарльз (Партос) і Пітэр Капальдзі (кардынал Рышэльё)[5]. Першы сэзон складаецца зь 10 сэрыяў, вядуцца здымкі другога сэзону.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парыж, 1630 рок. Мушкетэры Араміс, Атос і Партос ды іхні новы сябар д’Артаньян служаць пад камандаваньнем капітана дэ Трэвіля на абароне караля і дзяржавы. Найпадступнейшыя ворагі, як зазвычай — кардынал Рышэльё ды мілэдзі дэ Ўінтэр…
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]BBC заплянавала стварэньне сэрыялу пра мушкетэраў яшчэ ў 2007 року, але ўрэшце вытворчасьць пачалася ў 2012[6]. Паколькі ў Парыжы не засталося падыходзячай архітэктуры, у якасьці месца здымкаў ад пачатку плянаваўся Дублін. Пазьней была аддадзеная перавага Чэскай рэспубліцы, дзе сусьветныя войны ня зьнішчылі мноства гістарычных будынкаў. Шматлікія з гэтых жылых будынкаў былі арандаваныя на час здымак.
Большасьць падзеяў здымалася ў вёсцы Докшаны за 30 км ад Прагі, дзе былі пабудаваныя дэкарацыі пляцу ў Парыжы, некалькі вуліцаў і мушкетэрскі гарнізон. На тэрыторыі закінутага кляштару былі дадаткова зробленыя шынкі, спальні ды могільнік[7].
Ужо пасьля пачатку здымак першага сэзону Пітэр Капальдзі атрымаў ролю Дванаццатага доктара ў сэрыяле «Доктар Хто»[8], таму ў другім сэзоне «Мушкетэраў» кардынала Рышэльё ня будзе. Замест яго зьявіцца іншы антаганіст — Рафшор (Марк Ўорэн)[9].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Том Бэрк — Атос
- Сант’яга Кабрэра — Араміс
- Пітэр Капальдзі кардынал Арман Рышэльё
- Говард Чарльз — Партос
- Аляксандра Доўлінг — Ганна Аўстрыйская
- Раян Гэйдж — Людовік XIII
- Тамла Кары — Канстанцыя Банасьё
- Мэймі МакКой — мілэдзі дэ Ўінтэр
- Люк Паскуаліна — д’Артаньян
- Гуга Шпэер — капітан Трэвіль
- Марк Ўорэн — Рашфор
Сьпіс сэрыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]№ сэрыі | Назва | Рэжысэр | Аўтар сцэнару | Прэм’ера | Гледачоў у Вялікабрытаніі (млн)[10] |
---|---|---|---|---|---|
1 | «Сябры і ворагі» | Тобі Гэйнс | Адрыян Годжыз | 19 студзеня 2014 (10 гадоў таму) | 9.28 |
Малады фэхтавальшчык д’Артаньян са сваім бацькам Аляксандрам едуць у Парыж, каб падаць каралю прашэньне. У карчме на іх нападаюць злодзеі, і Аляксандра забівае чалавек, які называе сябе «Атосам з мушкетэраў». Жадаючы адпомсьціць, д’Артаньян накіроўваецца ў Парыж забіць Атоса. Тым часам Атос, Партос і Араміс атрымліваюць ад Трэвіля задачу адшукаць зьніклы аддзел мушкетэраў. Па вяртаньні Атос сутыкаецца з д’Артаньянам, але неўзабаве арыштаваны за забойства. Кароль прыгаворвае Атоса да сьмерці. Каб даказаць ягоную невінаватасьць, Араміс і Партос карыстаюцца дапамогай д’Артаньяна, які здабывае лісты каралеўскіх пасланьнікаў, выкрадзеных гвардзейцам, які называе сябе Атосам. Д’Артаньян дапамагае мушкетэрам высьветліць ісьціну. | |||||
2 | «Спрытнасьць рук» | Тобі Гэйнс | Адрыян Годжыз | 26 студзеня 2014 (10 гадоў таму) | 7.58 |
Мушкетэры інсцэнуюць арышт і зьняволеньне д’Артаньяна ў адной камэры з Вадзімам (Джэйсан Флемінг), злосным крымінальнікам, які ўцякае з турмы, скарыстаўшыся візытам каралевы. Вадзім плянуе ўсчаць народнае паўстаньне, забіўшы каралеўскую пару. Аднак Вадзім — майстар ашуканства, і ягоныя мэты болей крымінальныя, чымся палітычныя… | |||||
3 | «Тавар» | Саўл Мэцштайн | С’юзі Конклін | 2 лютага 2014 (10 гадоў таму) | 6.77 |
Трох мушкетэраў накіроўваюць у Гаўр, дзе яны мусяць арыштаваць напышлівага гандляра-падарожніка Эміля Банэра (Джэймз Кэліс), які павінен паўстаць перад каралём за парушэньне гандлёвага пагадненьня паміж Францыяй і Гішпаніяй. Вяртаньне ў Парыж ўскладняецца перасьледам сяброў і ворагаў Банэра. У адной з засадаў цяжка паранены Партос. Мушкетэры знаходзяць сховішча ў закінутым замку Атоса, дзе на апошняга наплываюць успаміны пра брата і мілэдзі дэ Вінтэр. Партос, акрыяўшы, прыходзіць у шаленства, даведаўшыся, якім таварам гандлюе Банэр… | |||||
4 | «Добры жаўнер» | Рычард Кларк | Адрыян Годжыз | 9 лютага 2014 (10 гадоў таму) | 6.14 |
Стары Арамісаў сябар Марзак (Джэй Джэй Філд), колішні мушкетэр, вяртаецца ў Парыж, каб забіць графа Савойскага (Вінсэнт Рыган), якога ён лічыць вінаватым у гібелі 20 мушкетэраў свайго аддзелу. Мушкетэры арыштоўваюць Марзака, а ён просіць дапамагчы высьветліць праўду, падчас чаго выяўляецца, што да падзеяў меў дачыненьне дэ Трэвіль. У той жа час яны абавязаныя абараняць бязьлітаснага графа, які прыехаў у Парыж дзеля падпісаньня пагадненьня з каралём Францыі. | |||||
5 | «Вяртаньне дадому» | Саўл Мэцштайн | Джэймз Дормэр | 23 лютага 2014 (10 гадоў таму) | 5.91 |
Пасьля п’янкі Партос ачуньвае побач зь целам забітага чалавека. Ён арыштаваны гвардзейцамі кардынала і прыгавораны да павешаньня за забойства. У апошні момант яго выратоўваюць невядомыя і прывозяць у Палац цудаў — зборышча вароў, канькалаў і курваў, — якім кіруе Шарон (Эшлі Ўолтэрз), стары знаёмы Партоса, які сам рос сіратою ў гэтым раёне. Заходзіць у Палац цудаў нават для Атоса, Араміса і д’Артаньяна небясьпечна, і яны намагаюцца разблытаць таямнічае забойства без Партосавае дапамогі… | |||||
6 | «Выгнаньнікі» | Эндзі Гэй | Бэн Гарыс | 2 сакавіка 2014 (10 гадоў таму) | 5.62 |
Выгнаная за здраду маці караля Людовіка Марыя дэ Мэдычы (Тара Фіцжэральд) вяртаецца, каб выпрасіць абарону ад насланых забойцаў. Араміс і д’Артаньян у гэты час накіраваныя па маладую жанчыну Агнэс (Эмі Натэл) і яе дзіцёнка, якога перад іхнім прыбыцьцём выкрадаюць узброеныя людзі. Мушкетэры мусяць уратаваць дзіцёнка, каб са зьдзіўленьнем даведацца, каго яны пасланыя ахоўваць… | |||||
7 | «Бунтаўніца» | Рычард Кларк | Джэймз Пэйн | 9 сакавіка 2014 (10 гадоў таму) | 5.69 |
Спрабуючы перадаць каралеве прашэньне, пад коламі каралеўскае карэты гіне маладое дзяўчо. У прашэньні заможная графіня Нінон дэ Лярок (Анабэль Ўоліс) просіць дазволіць жанчынам адукацыю і роўныя правы. Кардынал атрымлівае ад Каталіцкае царквы прапанову абвінаваціць графіню ў вядзьмарстве. Шляхцянка арыштаваная і дастаўленая ў суд, дзе ілжэсьведчаньне Мілэдзі дае падставу прыгаварыць «ведзьму» да сьмяротнага пакараньня. Мушкетэры мусяць знайсьці вінаватага ў таямнічым атручэньні кардынала на судзе, перш чым графіню спаляць на вогнішчы… | |||||
8 | «Турнір» | Фарэн Блэкбэрн | С’юзі Конклін | 16 сакавіка 2014 (10 гадоў таму) | 5.45 |
Вязень Лябарж (Віні Джонс), якога эскартуюць мушкетэры, забівае капітана гвардзейцаў кардынала, і варожасьць паміж мушкетэрамі і гвардзейцамі падае каралю ідэю вызначыць наймацнейшага на турніры паміж лепшымі мушкетэрам і гвардзейцам. Капітан дэ Трэвіль дзеля вызначэньня лепшага мушкетэра ладзіць турнір, але даведаўшыся, што кардынал запісаў у склад сваёй гвардыі Лябаржа, вырашае сам выступіць супраць яго на дуэлі… | |||||
9 | «Вершнік б’е каралеву» | Эндзі Гэй | Пітэр МакКена | 23 сакавіка 2014 (10 гадоў таму) | 5.25 |
Кароль расчараваны немагчымасьцю каралевы мець дзяцей і марыць пра тое, каб ягонай жонкай была Шарлёта Мэлендорф (Шарлёта Гоўп). Каралева ў гэты час знаходзіцца на лекаваньні на водах, якія ацаляюць няплоднасьць, пад аховай мушкетэраў ратуецца ад спробы забойства ды, перасьледваная аддзелам нападнікаў, разам з Арамісам ды Атосам вымушаная шукаць прытулку ў жаночым кляштары. Нападнікі штурмуюць кляштар, у абароне якога двум мушкетэрам дапамагаюць манашкі, у той час як д’Артаньян з Партосам шукаюць падмацаваньня ў Парыжы і высьвятляюць, хто стаіць за нападам на каралеву… | |||||
10 | «Мушкетэраў няпроста забіць» | Фарэн Блэкбэрн | Адрыян Годжыз | 30 сакавіка 2014 (10 гадоў таму) | 5.27 |
П’яны Атос на мескай плошчы бярэ ў закладнікі сваю жонку Мілэдзі, за яе заступаецца ейны знаёмы д’Артаньян, і паміж сябрамі адбываецца раздрай. Кардынал і Мілэдзі вераць, што гэтак яны здолеюць рассварыць каралеўскіх жаўнераў. Мілэдзі вяртаецца ў трушчобы, каб папрасіць дапамогі свайго даўняга знаёмага Сарацына (Шон Пэртві) ў забойстве мушкетэраў, дзеля чаго апошні бярэ ў закладнікі Канстанцыю. Раскрытая ўся велічыня здрады кардынала супраць каралевы, але яе адказ бянтэжыць кардынала… |
2 сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 лютага 2014 року было прынятае рашэньне пра стварэньне 2 сэзону[11]. Здымкі пачаліся ў красавіку, адным з рэжысэраў стаў Джон Стрыклэнд[12].
Успрыняцьце
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша «Мушкетэры» атрымалі неадназначныя ацэнкі крытыкаў, але пасьля трэцяй сэрыі яны сталі больш пазітыўнымі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б в г IMDb (анг.) — 1990.
- ^ Ben Stephenson orders over 20 hours of new drama from BBC Drama Production (анг.) Праверана 1 лютага 2014 г.
- ^ Friends and Enemies (анг.). BBC. Праверана 1 лютага 2014 г.
- ^ The Musketeers (анг.) Broadcast Greenlight Праверана 1 лютага 2014 г.
- ^ Modern take on The Three Musketeers comes to BBC1 (анг.). The Stage. Праверана 23 October 2013 г.
- ^ The Location Guide (анг.) Праверана 3 February 2014 г.
- ^ Life after Capaldi for The Musketeers (анг.). BBC. Праверана 23 October 2013 г.
- ^ TV Wise (анг.) Праверана 30 April 2014 г.
- ^ Weekly Viewing Summary (анг.). Broadcasters’ Audience Research Board.
- ^ Series 2 (анг.) Cultbox Праверана 9 February 2014 г.
- ^ https://www.facebook.com/BBCOne/photos/pb.470911516262605.-2207520000.1400340071./748420375178383/?type=3&theater
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (анг.)
- Мушкетэры (анг.) на сайце IMDb
|