Дзіўнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзіўнаў


Краіна: Польшча
Плошча:
  • 4,93 км²
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 72-420
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′0″ пн. ш. 14°45′0″ у. д. / 54.01667° пн. ш. 14.75° у. д. / 54.01667; 14.75Каардынаты: 54°1′0″ пн. ш. 14°45′0″ у. д. / 54.01667° пн. ш. 14.75° у. д. / 54.01667; 14.75
Дзіўнаў на мапе Польшчы
Дзіўнаў
Дзіўнаў
Дзіўнаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.dziwnow.pl

Дзі́ўнаў (па-польску: Dziwnów, па-польску: Dievenow) — места ў Каменскім павеце Заходнепаморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба меска-вясковай гміны. Пляжная і партовая мясьціна на Балтыйскім моры. Насельніцтва — 2451 чалавек (2021), плошча — 4,97 км².

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пляж Дзіўнава

Дзіўнаў ляжыць на ўзьбярэжжы Заходнепаморскага ваяводзтва, у паўночнай частцы Каменскага павету, пры ўпадзеньні ракі Дзіўны ў Балтыйскае мора. Мясцовасьць знаходзіцца ў паўночнай частцы Заходняй Памяраніі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя згадкі пра Дзіўнаў датаваныя 1243 рокам. У раньнім Сярэднявеччы там праходзіў гандлёвы шлях ад Шчэцінскай затокі да Балтыкі. У XIII стагодзьдзі Дзіўна абмялела і страціла сваё гандлёвае значэньне.

У 1820-30 роках у Дзіўнаве зьявіліся першыя пацыенты, дзякуючы чаму пачалося разьвіцьцё тут марской лякарні. Ад 1823 стаў вядомы як курорт. Пасьля адкрыцьця ў 1896 року мінэральных крыніцаў тут пачалі паўставаць мінэральныя і гразевыя купальні.

У 1886 была заснаваная берагавая ратавальная станцыя. Узімку 1912/13 крыгаход зьнішчыў будынак станцыі. Яго адбудавалі ў 1914, гэтым разам далей ад берагу.

У 1892—1900 збудаваныя і ўведзеныя ў эксплюатацыю хвалярэзы.

13 сакавіка 1945 року польскія і савецкія жаўнеры занялі прылеглую вёску Дзіўнувак, а вузкі пярэсмык да Дзіўнава быў вельмі добра абаронены. Дзіўнаў быў узяты толькі 4 траўня. У памяць пра палеглых пры ўзяцьці польскіх жаўнераў на выезьдзе ў бок Камяня Паморскага па вайне пастаўлены помнік.

На пачатку 50-х рокаў XX стагодзьдзя ў месьце дзейнічаў 250-ы вайсковы шпіталь для хворых і параненых грэцкіх партызанаў-камуністаў, якія бралі ўдзел у грамадзянскай вайне ды пасьля паразы камуністычнага супраціву былі вымушаныя эміграваць.

У 1958—1963 роках хвалярэзы набылі сучасныя памеры.

У 1954—1957 вёска была сядзібай уладаў аднайменнай грамады. У 1958 грамада пераўтвораная ў пасёлак мескага тыпу. У 1973 Дзіўнаў страціў гэты статус, ізноў стаўшыся вёскай і цэнтрам вясковай гміны. 1 студзеня 2004 року Дзіўнаў, Дзіўнаў Дольны, Дзіўнаў Гурны і Дзіўна аб’яднаныя і ўтварылі адзін населены пункт зь мескім статусам.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Карабель „Вікторыя I“ на прыстанку

Летнім пляж над морам займае 800 м уздоўж берагу ад вуліцы Паркавай да вуліцы Жэромскага.

Пад’ёмны мост над Дзіўнай злучае места з востравам Волін на заходнім краі Дзіўнава.

Ля ўваходу ў порт два хвалярэз адной даўжыні 350 м. Маляўнічая набярэжная ўздоўж курортнага парку.

У 2013 року ля рыбалоўнага порту адкрытая марына(d) на 60 яхтаў. Улетку з пасажырскай прыстані ходзяць тры «пірацкія» караблі з турыстычнымі рэйсамі па Балтыйскім моры.

У 2012 року адкрыты парк мініятураў, па якім курсуе вузкакалейка.

Архітэктурныя славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Комплекс пансіёнаў пачатку XX стагодзьдзя.

Парафіяльны касьцёл сьвятога Язэпа, высьвячаны 28 жніўня 1977 року. Збудаваны ў выглядзе чоўна на месцы ратавальнай станцыі.

Месты-партнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Гміна Дзіўнаў