Перайсьці да зьместу

Навогард

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навогард
Населены пункт
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Герб
Краіна Польшча
Ваяводзтва Заходнепаморскае
Павет Галеняўскі
Гміна Навогард
Першыя згадкі 1268
Места з 1309
Кіраўніцтва і ўлада
Бурмістар Робэрт Чапля
Геаграфія
Плошча 12 км²
Вышыня НУМ 51 м
Часавы пас
Каардынаты 53°40′19″ пн. ш. 15°07′09″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 16 898 чал. (2014)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код (+48) 91
Паштовы індэкс 72-200
TERYT 3204044
Нумарны знак ZGL
Сайт nowogard.pl
Навогард на мапе Польшчы
Навогард
Навогард
Навогард

Наво́гард (па-польску: Nowogard, па-нямецку: Naugard) — места ў Галеняўскім павеце Заходнепаморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба гміны Навогард. Знаходзіцца за 64 км на паўночны ўсход ад Шчэціну і за 56 км на поўдзень ад Балтыйскага ўзьбярэжжа.

Насельніцтва — 16 816 чалавек (2010)[2]. Плошча — 12,44 км²[3].

Першыя згадкі пра Навоград датаваныя 1268 рокам як пра ўласнасьць каменскага біскупа. У 1309 атрымаў любецкія правы.

У першай палове XIV стагодзьдзя распачатае будаўніцтва абарончых муроў. У 1330—1334 збудаваны касьцёл Сьвятой Марыі, які захаваўся дагэтуль (цяпер Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі).

У Сярэднявеччы Навогард быў невялікім сельскагаспадарча-рамесьніцкім мястэчкам. У часе войнаў XVIII стагодзьдзя значна пацярпела і ў 1770 налічвала ўсяго 726 жыхароў.

У 1808 року Навоград стаў сядзібаю павету, у 1819 у склад павету ўлучаны Галеняў. У другой палове XIX стагодзьдзя пачынаецца хуткі рост места. У траўні 1883 адкрытая чыгуначная станцыя, у наступныя гады збудаваныя новыя прадпрыемствы і жылыя будынкі.

Дом па адрасе вул. Любошан д. 1, занесены ў сьпіс культурнай спадчыны Польшчы

Перад пачаткам Другой сусьветнай вайны ў месьце налічвалася 8148 мяшканцаў. У 1945 року Навогард занялі савецкія войскі, пасьля гэтага ён увайшоў у склад Польшчы. Нямецкае насельніцтва дэпартаванае.

Першыя паваенныя месяцы месца мела назву Навоград[4][5][6]. Сучасная назва прысвоеная 7 траўня 1946 року[7].

У 1946—1998 роках мясцовасьць адносілася да Шчэцінскага ваяводзтва. Па вайне адбылася адбудова зруйнаванага места, між іншага цалкам зьнішчанага гістарычнага цэнтру.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Від на чыгуначную станцыю Навогард
  • чыгуначная станцыя Навогард
  • аэрапорт Галеняў — 20 км
  • порт Сьвінавуйсьце — 80 км
  1. Główny Urząd Statystyczny (GUS), stan na 30.06.2014
  2. Ludność. Stan i struktura w przekroju terytorialnym (Stan w dniu 31 XII 2010 r.). — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2011-06-10. — ISSN 2083—334.
  3. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2009 r.. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 2009-08-20. — ISSN 1505-5507.
  4. Dz. U. z 1945 r. Nr 33, poz. 196
  5. Mapa Polski 1:1 000 000 Wojskowy Instytut Geograficzny Sztabu Generalnego W.P., Warszawa 1945 Mapa Polski, 1945
  6. Koleje Pomorza Przyodrzańskiego 1:1 000 000 Dyr. Okręg. Kolei Państw. w Szczecinie, 1946
  7. Rozporządzenie Ministrów: Administracji Publicznej i Ziem Odzyskanych z dnia 7 maja 1946 r. (M.P. z 1946 r. Nr 44, poz. 85, s. 1)
  8. Z wizytą w Veles (пол.). Urząd Miejski w Nowogardzie (2010-06-08). Праверана 2011-08-06 г.
  9. Nawiązanie współpracy z Ukrainą (пол.). Urząd Miejski w Nowogardzie (2009-09-25). Праверана 2011-08-06 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]