Борнэ Сулінова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Борнэ Сулінова
польск. Borne Sulinowo
Ратуша (былы штаб гарнізону)
Ратуша (былы штаб гарнізону)
POL Borne Sulinowo COA.svg POL Borne Sulinowo flag.svg
Герб Борнага Сулінова Сьцяг Борнага Сулінова


Места з: 1 кастрычніка 1993
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Заходнепаморскае
Павет: Шчэцінецкі
Гміна: Борнэ Сулінова
Плошча: 18,15 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 4349 чал.
шчыльнасьць: 239,61 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 94
Паштовы індэкс: 78-449
TERYT: 4324415044
Нумарны знак: ZSZ
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′52″ пн. ш. 16°32′0″ у. д. / 53.58111° пн. ш. 16.53333° у. д. / 53.58111; 16.53333Каардынаты: 53°34′52″ пн. ш. 16°32′0″ у. д. / 53.58111° пн. ш. 16.53333° у. д. / 53.58111; 16.53333
Борнэ Сулінова на мапе Польшчы
Борнэ Сулінова
Борнэ Сулінова
Борнэ Сулінова
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bornesulinowo.pl

Борнэ Сулінова (па-польску: Borne Sulinowo, па-нямецку: Groß Born) — места ў Шчэцінецкім павеце Заходнепаморскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-мескай гміны Борнэ Сулінова. Насельніцтва на 2007 год — 4349 чалавек.

У 1945—1992 у Борнэ Сулінова разьмяшчалася сакрэтная савецкая вайсковая база, і места адсутнічала на мапах.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да XV стагодзьдзя гэтыя тэрыторыі насялялі памаране, з XVI стагодзьдзя зьявіліся нямецкія асаднікі. На месцы цяперашняга гораду знаходзілася вёска Ліндэ (бел. ліпа), у якой у 1590 року пражывалі 12 чалавек. Суседняя вёсачка Гросборн мела 14 жыхароў.

У канцы XIX стагодзьдзя землі былі выкупленыя прускім урадам дзеля вайсковых патрэбаў. У Першую сусьветную вайну ў Гросборне дзейнічаў зьнешні лягер для палонных лягеру ў Шнайдэмюлі.

У 1933 тэрыторыю выкупіў урад III Райху з мэтаю пабудовы вайсковае базы і стварэньня палігону. Большасьць мясцовых жыхароў былі пераселеныя, іхнія дамы разбураныя. У 1934—1937 збудаваны Паморскі вал. На месцы вёскі Ліндэ ў 1936 было скончанае будаўніцтва вайсковага мястэчка для артылерыйскай школы Вэрмахту, якое, аднак, назвалі ад суседняй вёскі Гросборнам (яна таксама была зруйнаваная). Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 18 жніўня 1938 з удзелам Адольфа Гітлера. Тут разьмясьціліся адзінкі танкавай дывізіі Гайнца Гудэрыяна.

У верасьні 1939 року з пачаткам вайны з Польшчай тут створаны лягер для ваеннапалонных, дзе загінулі больш за 30 000 чалавек. 1 чэрвеня 1940 ён пераўтвораны ў афіцэрскі лягер Грос-Борн. У лютым 1941 тут утрымлівалі 3731 француза, у студзені 1945 — 5391 паляка.

Пасьля адыходу немцаў мястэчка заняла Чырвоная армія. Замест нямецкага вайсковага гарадку была створаная адна з найбольшых базаў Паўночнай групы войскаў. Фармальна тэрыторыя па выніках Другой сусьветнай вайны была далучаная да Польшчы, аднак тут дзейнічала савецкая ўлада, і места было сьцёртае з усіх мапаў. Непадалёк ад Борнага Сулінова знаходзіўся адзін са складоў савецкай ядзернай зброі, прызначанай на выпадак вайны з Захадам.

12 кастрычніка 1992 апошнія аддзелы 6-й Віцебска-Ноўгарадзкай мэханізаванай дывізіі(ru) (на той час ужо расейскай) пакінулі Борнэ Сулінова, і ў красавіку 1993 яно было перададзенае польскім цывільным уладам. 1 кастрычніка па афіцыйным адкрыцьці мястэчку быў нададзены статус места. Сярод першых жыхароў былі й павяртанцы з Сыбіру і Казахстану, сасланыя туды за савецкім часам.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікую частку места займае моцна разбураны абшар, што мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць, прывабліваючы турыстаў на «бяседу ў стылі СССР і ПНР». Асноўныя славутасьці зьвязаныя з вайсковым мінулым.

  • Дом афіцэра (1934—1936)
  • рэшткі вілы Гудэрыяна (1930-я).

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2013 дзейнічае шматфункцыянальны аэрадром.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Борнэ Суліновасховішча мультымэдыйных матэрыялаў