Віталь Жукоўскі
| Віталь Жукоўскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 траўня 1984 (41 год) | |
| Пазыцыя | абаронца, паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2001—2002 | БАТЭ | |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2010—2020 | Іслач | |
| 2021 | БАТЭ | |
| 2022—2024 | Атыраў | |
| 2025 | Туран | |
| 2025— | Атыраў | |
Віта́ль Леані́давіч Жуко́ўскі (нар. 17 траўня 1984 году, Міханавічы, Менская вобласьць) — беларускі трэнэр і колішні футбаліст. Доўгі час працаваў галоўным трэнэрам «Іслачы», зь якой прайшоў шлях ад аматарскай дружыны да клюбу Найвышэйшай лігі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнявая кар’ера Жукоўская скончылася ў канцы 2002 году сур’ёзнай траўмай, атрыманай падчас гульні за рэзэрвовую дружыну барысаўскага БАТЭ. Правёўшы некалькі гадоў па-за межамі футболу, у 2010 годзе ён далучыўся да «Іслачы», якая на той час была аматарскай камандай і брала ўдзел у розыгрышах чэмпіянату Менскай вобласьці. Атрымаўшы падрымку заснавальніка і ўладальніка «Іслачы» Ўладзімера Пінчука, Жукоўскі пачаў будаваць прафэсійны клюб. У выніку ў 2016 годзе «Іслач» узьнялася да Найвышэйшай лігі. Жукоўскі на той час лічыўся маладзейшым трэнэрам чэмпіянату. У 2019 годзе атрымаў трэнэрскую катэгорыю УЭФА Про[1]. У элітным дывізіёне адмыловец паляпшаў вынікі каманды, якая ў сэзоне 2019 году заняла 5 месца, а ў 2020 годзе дайшла да фіналу Кубка Беларусі. У сьнежні 2020 году быў запрошаны ў барысаўскі БАТЭ, але праз год быў звольнены з пасады. Празь некаторы час ачоліў казаскую каманду «Атыраў»[2]. У студзені 2025 году прызначаны галоўным трэнэрам казаскага «Турану»[3]. У чэрвені 2025 году сышоў з пасады, а клюб таксама пакінулі беларускія асыстэнты Павал Плют і Андрэй Місюк. Зь імі «Туран» набраў 11 пунктаў у 13 турах чэмпіянату Казахстану. Пасьля гэтага трэнэр вярнуўся ў «Атыраў», які займаў апошні радок табліцы[4].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Беларусі (1):
- 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Виталий Жуковский и Андрей Ашихмин получили лицензии УЕФА категории „PRO“». ФК Ислочь.
- ^ «Виталий Жуковский возглавил „Атырау“». СпортНавины.
- ^ Виталий Жуковский стал главным тренером "Турана" (рас.). Football.by (2025-01-24). Праверана 2025-03-02 г.
- ^ "Сардэчна запрашаем". Виталий Жуковский вернулся в "Атырау", взяв с собой из "Турана" Егора Хаткевича, Василия Совпеля и Руслана Юденкова (ФОТО) (рас.). Прессбол (2025-06-23). Праверана 2025-06-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball