Дзьмітры Ігнаценка (1988)
Дзьмітры Ігнаценка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 кастрычніка 1988 (36 гадоў) Магілёў, БССР | |
Рост | 185 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сэрвалюкс-Агра | |
Нумар | 12 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007 2008—2010 2011 2012 2013 2013 2014—2016 2016—2018 2019 2019 2020 2021 2022 2023— |
Дняпро Магілёў Спартак Шклоў Сахалін Смаргонь Граніт Тарпэда-БелАЗ → Граніт Граніт Гарадзея Шахцёр Салігорск Дняпро Магілёў Спадарожнік Смаргонь Нафтан Сэрвалюкс-Агра |
8 (0) 29 (5) 19 (1) 24 (8) 1 (0) 27 (7) 66 (19) 71 (8) 0 (0) 5 (1) 11 (1) 13 (0) 21 (4) 9 (12) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Дзьмітры Ігнаценка (нарадзіўся 24 кастрычніка 1988 году, Магілёў, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца клюбу «Сэрвалюкс-Агра».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец магілёўскага «Дняпро», гуляў за дубль клюбу, а ў сэзоне 2007 году зьяўляўся і ў асноўным складзе. Сэзон 2008 году правёў у арэндзе ў шклоўскім «Спартаку», пасьля чаго апынуўся на Далёкім Усходе ў складзе каманды другога дывізіёну Расеі «Сахалін».
У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, дзе выступаў за шклоўскі «Спартак» і «Смаргонь» у першай лізе. У 2012 годзе стаў гульцом мікашэвіцкага «Граніту», у складзе якога правёў пасьпяховы сэзон, запісаўшы на свой рахунак 8 забітых мячоў.
У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», стаўшы такім чынам першым набыцьцём аўтазаводцаў у міжсэзоньні[2]. Але пазьней жодзінскі клюб умацаваўся іншымі гульцамі, і Дзьмітры пачаў сэзон 2013 году на лаўцы запасных. У выніку толькі аднойчы выйшаў на поле 8 красавіка 2013 году ў самым канцы сустрэчы з «Дняпром», а ўжо 19 красавіка таго ж году быў аддадзены ў арэнду «Граніту» да канца сэзону 2013 году[3].
У студзені 2014 году, пакінуўшы «Тарпэда-БелАЗ», падпісаў кантракт з дэбютантам вышэйшай лігі «Слуцкам», але ўжо празь месяц кантракт са случанамі быў разарваны[4]. У выніку ў сакавіку 2014 году чарговы раз далучыўся да «Граніту», падпісаўшы паўнавартасны кантракт[5]. Дапамог «Граніту» перамагчы ў першай лізе 2014 году, а сам з 14 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. У лютым 2015 году падоўжыў кантракт зь мікашэвіцкім клюбам[6].
У ліпені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У студзені 2019 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[8]. У ліпені 2019 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[9].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Граніт | 2015 | Найвышэйшая ліга | 26 | 3 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 11 | 2 | |
Гарадзея | 14 | 4 | ||
2017 | Найвышэйшая ліга | 28 | 3 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://www.pressball.by/footballstat/dmitry_ignatenko/
- ^ Дмитрий Игнатенко перешел в «Торпедо-БелАЗ». Goals.by (рас.)
- ^ Полузащитник «Торпедо»-БелАЗа Дмитрий Игнатенко отдан в аренду «Граниту». «Прессбол» (рас.)
- ^ «Слуцк» расторг контракт с Игнатенко. Offside.by (рас.)
- ^ Хомляк, Евсеенко, Юденков и еще пять футболистов стали игроками «Гранита». By.Tribuna.com (рас.)
- ^ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками «Гранита». Football.by (рас.)
- ^ Димтрий Игнатенко перейдет в «Городею» (рас.)
- ^ Игнатенко подписал контракт с «Шахтером» (рас.)
- ^ «Дняпро» объявил о подписании контракта с Игнатенко (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на transfermarkt.de (анг.)
- Нарадзіліся 24 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Беларускія футбалісты
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Спартак» Шклоў
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Граніт» Мікашэвічы
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў (2019)
- Футбалісты клюбу «Спадарожнік» Рэчыца
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Сэрвалюкс-Агра» Мяжысеткі