Перайсьці да зьместу

Джэймз Гардэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэймз Гардэн
па-ангельску: James Edward Harden
Пазыцыя: атакавальны абаронца, гульнёвы абаронца
Рост: 196 см
Вага: 100 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 26 жніўня 1989(1989-08-26)[1] (36 гадоў)
Альма-матэр:
Драфт

3, драфт НБА 2009 году
Аклагома-Сіці Тандэр

Клюбная інфармацыя
Клюб Кліўлэнд Кавальерз
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб
2007—2009 Арызона Стэйт Сан Дэвілз[d]
2009—2012 Аклагома-Сіці Тандэр
2012—2021 Г’юстан Рокетс
2021—2022 Бруклін Нэтс
2022—2023 Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз
2023—2026 Лос-Анджэлес Кліпэрз
2026—4 Кліўлэнд Кавальерз
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні
Статыстыка на NBA.com

Джэймз Га́рдэн (па-ангельску: James Harden; нар. 25 жніўня 1989 году, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі баскетбаліст клюбу «Кліўлэнд Кавальерз» з НБА. Алімпійскі чэмпіён 2012 году ў складзе зборнай ЗША. Гулец лічыцца адным з найлепшых бамбардзіраў і атакуючых абаронцаў у гісторыі НБА[3][4][5][6]. У 2021 годзе Гардэн быў адзначаны як адзін з 75 найлепшых гульцоў лігі, улучаны ў каманду НБА, прысьвечаную 75-годзьдзю лігі[7].

«Аклагома-Сіці Тандэр»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гардэн быў абраны на драфце 2009 году пад 3-м нумарам камандаю «Аклагома-Сіці Тандэр».[8] Ён стаў першым гульцом абраным на драфце гэтай камандаю пасьля пераезду яе зь Сіетлу ў Аклагому. Гардэн 12 ліпеня 2009 году падпісаў з аклагомскай камандай. кантракт.[9].

Цягам сэзону 2010—2011 гадоў ён набіраў больш за 10 пункта, у тым ліку ўсталяваў асабісты рэкорд сэзону ў 26 пунктаў у матчы супраць «Фінікс Санз» 6 сакавіка 2011 году[10][11]. 18 красавіка 2012 году гулец назьбіраў рэкордную колькасьць за сэзон пунктаў, здабыўшы іх ажно 40 зноў у матчы супраць «Фінікса», стаўшы першым гульцом НБА ў ролі рэзэрвіста, які назьбіраў 40 пунктаў пасьля гульца «Далас Мавэрыкса» Радрыга Бабуа ў сакавіку 2010 году.

«Г’юстан Рокетс»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гардэн у складзе «Рокетс».

Пасьля таго як Гардэн адмовіўся працягваць кантракт з Аклагомай, ён быў памяняны ў «Г’юстан Рокетс», разам з Дэкуанам Кукам, Коўлам Олдрычам, Лазарам Гэйўордам на Кевіна Мартына і Джэрэмі Лэмба, а таксама на права зрабіць тры выбары на драфце 2013 году, як то два ў першым раўндзе і адзін у другім.[12].

31 кастрычніка 2012 году Гардэн падпісаў кантракт з «Рокетс» на пяць гадоў на суму ў 80 мільёнаў даляраў[13]. Ужо ў той жа дзень ён стаў першым гульцом у гісторыі НБА, які набраў 37 і больш пунктаў, зрабіў двухзначную агульную колькасьць перадачаў у сваім дэбютным матчы за каманду, набраўшы 37 пунктаў і зрабіўшы 12 перадачаў, шэсьць падбораў, чатыры перахопы і адзін блёк у пераможным матчы супраць «Дэтройт Пістанз».

У першым жа сэзоне Гардэна г’юстанцы прабіліся ў плэй-оф і патрапіла ў першым раўндзе на былы клуб Джэймза «Аклагому». 2 красавіка 2015 году ў пераможнай гульні супраць «Сакрамэнта Кінгс» (115:111) Гардэн абнавіў асабісты рэкорд выніковасьці, закінуўшы мячоў на 51 пункт. Папярэдні рэкорд у 50 пунктаў быў усталяваны Гардэнам 19 сакавіка 2015 году ў матчы супраць «Дэнвэр Нагетс». 30 студзеня 2018 году ў матчы супраць «Арланда Мэджык» баскетбаліст усталяваў рэкорд НБА, зьдзейсьніўшы першы трыпл-дабл з 60 пунктамі ў гісторыі. Усяго ў гульні ён зарабіў 60 пунктаў, 11 перадачаў і 10 падбораў. 26 чэрвеня 2018 году Гардэн быў афіцыйна прызнаны самым каштоўным гульцом НБА ў сэзоне 2017—2018 гадоў.

«Бруклін Нэтс»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гардэн у кашулі «Бруклін Нэтс».

Бліжэй да канца 2020 году Гардэн запытаў у кіраўніцтва абмен у «Бруклін Нэтс», зьбіраючыся стварыць супэркаманду з былым таварышам па камандзе Кевінам Д’юрантам і Кайры Ірвінгам[14]. 14 студзеня 2021 году ён быў абменены ў «Нэтс» у рамках пагадненьня з чатырма камандамі, у якім бралі ўдзел яшчэ «Кліўлэнд Кавальерз» і «Індыяна Пэйсэрз». 16 студзеня 2021 году, у першай жа гульні за новую каманду супраць «Арланда Мэджык», спартовец усталяваў два клюбныя рэкорды. Ён учыніў трыпл-дабл з 32 пунктаў, 12 падбораў і 14 перадачаў, а таксама стаў першым гульцом у гісторыі франшызы, які зрабіў 14 перадачаў у сваім дэбюце[15].

«Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз» 

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

10 лютага 2022 году «Нэтс» абмянялі Гардэна ў клюб «Філадэлфія Сэвэнці Сыксэрз»[16]. 25 лютага Гардэн дэбютаваў у складзе «Сыксэрз», набраўшы 27 пунктаў і зрабіўшы 12 перадач і восем падбораў у пераможным матчы супраць «Мінэсоты Тымбэрўулвз»[17]. У наступнай гульні 27 лютага спартовец аформіў свой 68-ы трыпл-дабл у кар’еры, чым прынёс свайму клюбу перамогу над «Нью-Ёрк Нікс» зь лікам 125:109[18]. 27 ліпеня 2022 году ён паўторна падпісаў кантракт з клюбам, які прадугледжваў супрацу на два гады і суму ў 68,6 мільёнаў даляраў[19][20]. Тым ня менш, як і з папярэднім клюбам Гардэн затрымаўся тут толькі на сэзон.

«Лос-Анджэлес Кліпэрз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У лістападзе 2023 году гулец быў абменены ў «Лос-Анджэлес Кліпэрз», што ўзьяднала яго з Расэлам Ўэстбрукам у другі раз у іхных кар’ерах. Гардэн дэбютаваў у «Кліпэрз» 6 лістапада ў матчы супраць «Нью-Ёрк Нікс», набраўшы 17 пунктаў і зрабіўшы 6 перадач за 31 хвіліну, але «Кліпэрз» зазналі паразу зь лікам 111:97[21]. У сьнежні ў матчы супраць «Голдэн Стэйт Ўорыярз» ён стаў 24-м гульцом у гісторыі НБА, які набраў 25 тысяч пунктаў за кар’еру[22]. 26 студзеня 2024 году баскетбаліст адзначыўся сваім 75-м трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 26 пунктаў і зрабіўшы 10 падбораў ды 13 перадач у пераможным матчы над «Таронта Рэптарз» (127:107)[23]. 10 ліпеня 2024 году Гардэн узгодніў новы двухгадовы кантракт з «Кліпэрз» на 70 мільёнаў даляраў[24]. 2 лістапада 2024 году ён аформіў свой 78-ы трыпл-дабл у кар’еры, зраўняўшыся з Ўілтам Чэмбэрленам. 30 студзеня 2025 году гулец быў абраны запасным на матч усіх зорак НБА 2025 году, які стаў для яго ўжо адзінаццатым у кар’еры[25].

5 сакавіка 2025 году Гардэн упершыню з 2019 году назьбіраў за матч 50 пунктаў у матчы супраць «Дэтройт Пістанз»[26]. 11 красавіка ён аформіў свой 80-ы трыпл-дабл у кар’еры, набраўшы 23 пункты, зрабіўшы 11 падбораў і 10 перадачаў[27]. 29 чэрвеня 2025 году ён адмовіўся на новы кантракт з клюбам на 81,5 мільёнаў даляраў[28].

«Кліўлэнд Кавальерз»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

4 лютага 2026 году «Кліўлэнд Кавальерз» набылі Гардэна ў абмен на Дарыюса Гарланда і выбар другога раўнду драфту[29][30]. 7 лютага баскетбаліст дэбютаваў за «Кавальерз», назьбіраўшы 23 пункты, зь якіх 15 набраў у чацьвертай чвэрці, і аддаўшы восем галявых перадачаў у перамозе над «Сакрамэнта Кінгс» зь лікам 132:126[31][32].

  1. 1 2 James Harden // FIBA database
  2. College Basketball at Sports-Reference.com
  3. Martin, Gus (23.07.2020). «Ranking The Top 10 Pure Scorers In NBA History». Fadeaway World.
  4. Schuhmann, John (20.10.2015). «2015–16 GM Survey». NBA.
  5. Blinebury, Frank (12.10.2015). «Harden stands out among pack of top shooting guards». NBA.
  6. «20 greatest shooting guards ever: The HoopsHype list». HoopsHype.
  7. «NBA 75th Anniversary Team announced». NBA.
  8. НБА. Первым номером драфта-2009 стал Блэйк Гриффин. Sports.ru.
  9. НБА. «Оклахома-Сити» подписал Джеймса Хардена. Sports.ru.
  10. «How Many 10 Points Games Did James Harden Have In The 2010-2011 Season». StatMuse.
  11. «What Were The Most Points That James Harden Scored In A Game During The 2010-2011 Season». StatMuse.
  12. Oklahoma City Thunder trades James Harden to Houston. NewsOK.com.
  13. «James Harden gets $80 million». ESPN.
  14. Shapiro, Michael (1.12.2020). «The Rockets Can’t Afford to Sell Low on James Harden». Sports Illustrated.
  15. «No practice, no problem: Harden posts triple-double in Nets debut». NBA.
  16. «76ers Acquire Seven-Time All-NBA Selection James Harden and Four-Time All-Star Paul Millsap in Trade with Brooklyn Nets». NBA.
  17. Baer, Jack (25.02.2022). «James Harden’s Sixers debut goes as Daryl Morey dreamed». Yahoo Sports.
  18. «Embiid (37 points), Harden (triple-double) lift 76ers in matinee». NBA.
  19. «Harden Re-Signs with Sixers». NBA.
  20. «76ers, All-Star Harden make new deal official». ESPN.
  21. Bernstein, Jeffrey. «Randle, Barrett lead Knicks to 111-97 victory in Harden’s Clippers debut». USA Today.
  22. «James Harden scores his 25,000th point, leads streaking Clippers past slumping Warriors 121-113». ESPN.
  23. «Harden posts 75th career triple-double as Clippers win 4th straight, beat Raptors 127-107». ESPN.
  24. «LA Clippers Sign 10-Time All-Star James Harden». NBA.
  25. «Victor Wembanyama, Jaylen Brown highlight 2025 All-Star Game reserves». NBA.
  26. Pagaduan, Jedd (03.2025) Clippers' James Harden still isn't tired after dropping 50 points on Pistons. ClutchPoints.
  27. Clippers hold off Kings 101-100 to remain tied with Nuggets for No. 4 in tight Western Conference. ESPN.com (04.2025).
  28. James Harden declines option, re-signs with Clippers on reported 2-year deal. NBA.com.
  29. CAVALIERS ACQUIRE 11-TIME NBA ALL-STAR JAMES HARDEN. NBA (04.02.2026).
  30. Clippers, Cavaliers swap James Harden for Darius Garland. NBA.
  31. Antunes, Yago (02.2026) Cavs’ James Harden drops revelation about Clippers’ Darius Garland trade after making debut. ClutchPoints.
  32. Helin, Kurt (02.2026) Watch James Harden take over with 15 points in fourth quarter, lead Cavaliers to win in debut. NBC Sports.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]