Джорджэ Вайфэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джорджэ Вайфэрт
Djordje Vajfert.jpg
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1850(1850-06-15)
Месца нараджэньня Панчава, Ваяводзіна, Сэрбія
Дата сьмерці 12 студзеня 1937(1937-01-12) (86 гадоў)
Месца сьмерці Бялград, Каралеўства Югаславія
Месца пахаваньня Панчава
Грамадзянства Сэрбія
Занятак industrialist, банкір, калекцыянаванне манет і калекцыянэр кніг
Подпіс Signature Djordje Vajfert.png

Джорджэ Вайфэрт (па-сэрбску: Ђорђе Вајферт, па-нямецку: Georg Weifert; 15 чэрвеня 1850, Панчава, Аўстрыйская імпэрыя — 12 студзеня 1937, Бялград, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі прамысловец нямецкага паходжаньня, прэзыдэнт Нацыянальнага банка Сэрбіі, а затым Югаславіі[1]. Акрамя таго, ён лічыцца заснавальнікам сучаснай горназдабыўной прамысловасьці ў Сэрбіі і мэцэнатам.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Георг Вайфэрт нарадзіўся ў Панчава ў нямецкай сям’і, якая паходзіла з дунайскіх швабаў. З раньняга ўзросту Джорджэ працаваў разам з бацькам у Белградзе ў браварні. Іхная браварня была першай у Каралеўстве Сэрбіі. Вайфэрт скончыў школу ў месцы недалёка ад Мюнхэна. Затым вярнуўся ў Сэрбію і зноў працаваў у браварні бацькі, якая пашырылася. З прыбытку Джорджэ купіў вугальную шахту ў Косталацы, затым некалькі руднікоў. Неўзабаве Вайфэрт стаўся самым багатым чалавекам у Сэрбіі і быў прызнаны найвялікшым прамыслоўцам будучай Югаславіі.

У 1890 годзе Вайфэрт быў прызначаны на пасаду прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Сэрбіі. Гутэю пасаду ён займаў з 1890 па 1902 год і зноў з 1912 па 1914/1918 гады[1]. У гэты пэрыяд ён набыў добрую рэпутацыю, падтрымліваючы курс сэрбскага дынару. Пасьля 1918 году Вайфэрт быў прызначаны прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Югаславіі[1]. Найбольш вядомым ягоным мерапрыемствам на пасадзе стаў пераход на новы югаслаўскі дынар. Замена выклікала таксама і цэлы шэраг крытыкі. У той час як стары сэрбскі дынар абменьваўся ў суадносінах 1:1 да новай валюты, аўстра-вугорская крона — у суадносінах 4:1. Падобнае не магло не прывесьці да страты пэўнай часткі грошаў значнай колькасьці жыхароў былой Аўстра-Вугоршчыны.

Джорджэ Вайфэрт быў заступнікам і прыхільнікам гуманітарных і культурных установаў. Ён ахвяраваў сваю дарагую калекцыю старадаўніх манэтаў і прыватную бібліятэку Бялградзкаму ўнівэрсытэту. У Панчава ён пакінуў рымска-каталіцкай царкве невялікую капліцу, вядомую як царква Ганны, у памяць пра сваю маці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Governors of the National Bank. National Bank of Serbia.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джорджэ Вайфэртсховішча мультымэдыйных матэрыялаў