Джон Баньян
Джон Баньян | |
| John Bunyan | |
| Род дзейнасьці | прапаведнік |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 31 жніўня 1688 |
| Месца нараджэньня | Бэдфардшыр, Ангельшчына |
| Дата сьмерці | 31 жніўня 1688 |
| Месца сьмерці | Лёндан, Ангельшчына |
| Месца пахаваньня | |
| Грамадзянства | ангелец |
| Месца вучобы | |
| Занятак | тэоляг, пісьменьнік, прапаведнік, навэліст, tinker |
| Навуковая сфэра | Baptist church[d][1], Protestant theology[d][1], англіканства[1], рэлігійная літаратура[d][1] і Q12372942?[1] |
| Жанры | алегорыя |
| Подпіс | |
Джон Баньян (па-ангельску: John Bunyan; 28 лістапада 1628, Бэдфардшыр, Ангельшчына — 31 жніўня, 1688, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі прапаведнік, баптысцкі дзяяч, добра вядомы дзякуючы сваёй працы «Падарожжа пілігрыма ў Нябесную краіну». Не зважаючы на тое, што Баньян быў нонканфармістам і чальцом незалежнай царквы, ён часьцяком апісваецца як баптысцкі прапаведнік і кангрэгацыяніст, але сам аддаваў перавагу свайму апісаньню проста як хрысьціянін. Дзень ушаны адзначаецца Царквой Ангельшчыны 30 жніўня, а таксама дзень ягонай памяці маецца ў літургічным календары Эпіскапальнай царквы ў ЗША — 29 жніўня.
Баньян атрымаў адукацыю ў доме свайго бацькі, разам зь іншымі беднымі сельскімі хлапчукамі, і той факт, што адукацыі атрымаў зусім мала, быў выгадным для ягонага бацькі й ягонага будучаму гандлю. Ён рушыў усьлед бацьку, гандлюючы бляшанымі вырабамі, што ў той час лічылася заняткам нізкім, і гістарычна асацыявалася з качавым ладам жыцьця цыганаў. У 1640-х гадох праходзіў службу ў парлямэнцкім войску. У 1649 годзе пабраўся шлюбам з маладой дзяўчынай Мэры.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Біяграфія Баньяна. Whole Some Words. (анг.)
- Працы Баньяна. Праект Гутэнбэрг (анг.)
- Міжнароднае таварыства імя Баньяна (анг.)
| |||||