Перайсьці да зьместу

Дарэн Флэтчэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дарэн Флэтчэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 лютага 1984(1984-02-01)[1][2][3] (42 гады)
Рост 183 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2015 Манчэстэр Юнайтэд 223 (18)
2015—2017 Ўэст Бромўіч Альбіён 91 (4)
2017—2019 Сток Сіці 38 (2)
Зборныя
2002 Шатляндыя (да 20)[d] 2 (2)
2002—2003 Шатляндыя (да 21)[d] 4 (0)
2003—2017 Шатляндыя 80 (5)
Трэнэрскія клюбы
2026 Манчэстэр Юнайтэд

Дарэн Бар Флэтчэр (па-ангельску: Darren Barr Fletcher; нар. 1 лютага 1984 году, Эдынбург, Шатляндыя) — былы шатляндзкі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Шатляндыі.

Флэтчэр перайшоў у моладзевую акадэмію «Манчэстэр Юнайтэд» у ліпені 2000 году, а ў лютым 2001 году падпісаў з клюбам прафэсійны кантракт. Першапачаткова ён выступаў па пазыцыі правага паўабаронцы й разглядаўся як магчымы пераемнік Дэйвіда Бэкгэма[4]. У свае першыя сэзоны ў клюбе Флэтчэр прапусьціў шмат матчаў з-за траўмаў, а па ходу выступленьняў за рэзэрвовую каманду стаў выступаць таксама на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. У сьнежні 2011 году перапыніў футбольную кар’еру з-за праблемаў са здароўем, аднак потым вярнуўся ў футбол.

У студзені 2015 году пасьля шматлікіх сэзонаў праведзеных за «Юнайтэд» свабодным агентам перайшоў у клюб «Ўэст Бромўіч Альбіён».

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У цяперашні час Флэтчэр зьяўляецца гульцом асноўнага складу зборнай Шатляндыі. Ужо ў другім сваім матчы за зборную, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 году, ён забіў пераможны гол у браму зборнай Летувы, выйшаўшы на замену.

«Манчэстэр Юнайтэд»:

  1. Darren Fletcher // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. DARREN BARR FLETCHER // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Darren Fletcher // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. Fletcher is ready to fill Beckham's boots. ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]