Гутаркі ўдзельніка:Pan Litewski
Даведацца пра ўсё, што цяпер робіцца ў беларускай энцыкляпэдыі, можна на старонцы апошніх зьменаў.
Зьвяртайцеся на форум Вікіпэдыі або ў «гутаркі» да іншых удзельнікаў ці адміністратараў.
Other languages? Welcome to the Embassy.
|
| |
Афіцыйнае папярэджаньне
[рэдагаваць крыніцу]Вітаю. Зьвяртаю вашую ўвагу, што супольнасьць Вікіпэдыі кіруецца правілам Вікіпэдыя:Кансэнсус. У выпадку наступнага падобнага навязваньня выняткова ўласных моўных густаў — менавіта ўласных, бо ў адпаведным абмеркаваньні так і не зьявілася ніводнай вартай даверу крыніцай (з адпаведнай спасылкай або цытатай), дзе б сьцьвярджалася, што крыніцы — гэта ня вартае ў такім значэньні слова і, адпаведна, трэба ўжываць «жаролы» — мне будзе прасьцей ужыць захады блякаваньня. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 11:22, 30 кастрычніка 2021 (+03)
Жарало (рас.жерло, пол. źródło, укр. джерело) — агульнаславянскае слова, аднаго паходжаньня са словамі “жэрці” й “горла”. А паводле значэньня адпавядае расійскаму “источник”. Ян Станкевіч прапаноўваў ужываць і ў адцягненым значэньні: гістарычныя жаролы, а не гістарычныя крыніцы, гэтак больш дакладна, бо “крыніца” — рас. “родник”, “ключ”, а не “источник”.
Што вам тут незразумела? Праблема у тым, што вы думаеце па-расійску. Pan Litewski (гутаркі) 17:11, 30 кастрычніка 2021 (+03)
- Я вам ужо патлумачыў вось тут, што ня так з вашым меркаваньнем. Калі ласка, падмацоўвайце вашыя сьцьверджаньні спасылкамі на крыніцы: «Як Станкевіч прапаноўваў» — гэта галаслоўнае сьцьверджаньне, а не спасылка, пагатоў, калі вы хочаце пераканаць, што трэба ўжываць адзін сынонім замест іншага. Яшчэ раю азнаёміцца з Вікіпэдыя:Сынанімічныя словы, у гэтым раздзеле прыярытэт аддаецца напісаньню-стварэньню новых артыкулаў (або істотнаму дапаўненьню наяўных): а ня спрэчнаму моўнаму пурызму. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:19, 30 кастрычніка 2021 (+03)
- Добрыдзень Пан Літоўскі, запытанне не на тэму. Куды зьнік ваш канал? Я спадзяюся ўсё захавалася й вернецца як дагэтуль было... бо вельмі шкада... карыснай інфармацыі на ўсё жыццё...( 178.124.152.235 13:50, 20 ліпеня 2023 (+03)
http://www.pravapis.org/art_jan_stankevich1.asp
Самі пашукайце ў слоўніку Станкевіча. Pan Litewski (гутаркі) 18:34, 30 кастрычніка 2021 (+03)
- На старонцы 480 слоўніка Яна Станкевіча няма сьцьверджаньня, што «Ян Станкевіч прапаноўваў ужываць і ў адцягненым значэньні: гістарычныя жаролы, а не гістарычныя крыніцы, гэтак больш дакладна, бо “крыніца” — рас. “родник”, “ключ”, а не “источник”». Ажно шостае (!) прыведзенае ў слоўніку значэньне да «жарало» падае тыя ж самыя расейскія «ключ, родник» і, урэшце, «источник» (прытым разам з «ключ, родник», а ня як асобнае значэньне). Гэта нават не прапанова зь нейкім фармальным абгрунтаваньнем, а проста магчымы пабочны варыянт. Калі б Ян Станкевіч разгледзіў гэтае пытаньне ў якой адмысловай публікацыі з даданьнем вытрымак з гістарычных беларускіх крыніцаў ды іншымі аргумэнтамі на карысьць стылістычнага разьмежаваньня, то ў гэтым выпадку яшчэ можна было б штосьці абмяркоўваць. І спыніце, калі ласка, рабіць праўкі да дасягненьня кансэнсусу, у іншым моўным разьдзеле Вікіпэдыі вы б ужо атрымалі блякаваньне. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:21, 30 кастрычніка 2021 (+03)
Ой, Божа! 🤦♂️ Вы хочаце, “абы панятна было”, ня можаце адпоўзці ад савецкай традыцыі. Дурань! Pan Litewski (гутаркі) 22:23, 30 кастрычніка 2021 (+03)
- Я (як і ўсякі іншы ўдзельнік) хачу і маю права вымагаць у гэтым разьдзеле (як, дарэчы, і ў хоць-якім моўным разьдзеле Вікіпэдыі), каб тыя або іншыя моўныя перавагі мелі фармальны навуковы грунт — як гэта прынята ў міжнароднай навуковай традыцыі. У ніводным сур'ёзным праекце ніхто ня дасьць вам або каму іншаму «дадумваць» нейкія ўласныя тэорыі і тлумачэньні, якіх няма ў крыніцах. Калі вам здаецца, што трэба гэтак прынцыпова ўжываць слова жаролы, бо вам здаецца, што «гэтак больш дакладна» — то вам варта сьпярша нармальна абгрунтаваць патрэбу ў такім слове з спасылкамі на некалькі вартых даверу крыніцаў (або, увогуле, апублікаваць навуковы артыкул, калі падобных крыніцаў бракуе). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:45, 30 кастрычніка 2021 (+03)
Вы ж самі ўжываеце “чалец” замест “член”. Чалец гэта ж галоўны, на чале. Чало = лоб. Этымалёгію ня ведаеце. Вы супраць “жарало”, але за “чалец”. 🤦♂️ https://gazeta.arche.by/article/390.html Pan Litewski (гутаркі) 08:14, 31 кастрычніка 2021 (+03)
- У артыкуле прапануецца выкарыстоўваюць слова «сябра» або словы-паланізмы замест «чалец». Таксама аўтар дадае: «Што б я тут ні напісаў, канчатковыя высновы рабіць не мне, іх зробіць гісторыя, а я магу толькі акрэсліць тое, што падаецца рацыянальным». Асабіста мне таксама больш да спадобы словы «сябра» і «сябры». А вось «жарало» — гэта для мяне штосьці сапраўды новае. --Ліцьвін (гутаркі) 09:43, 31 кастрычніка 2021 (+03)
- А якое дачыненьне слова «чалец» мае да слова «жарало»? Вікіпэдыю пішуць розныя людзі і робяць гэта гадамі (а неўзабаве ўжо і дзесяцігодзьдзі пойдуць). Пагатоў, асабіста я апошнім часам ужываю ў гэты значэньні слова «сябра» + у нас ёсьць плянаваная рэкамэндацыя Вікіпэдыя:Культура мовы, дзе гэты момант зазначаецца. Калі б вы выпраўлялі «чальца» на «сябру», то карысьці ад гэтага прынамсі было б болей, чым гвалтоўна прасоўваць «жаролы» як крыніцы, на што вы ня можаце даць ніводнай вартай даверу крыніцы, апроч таго, што раптам «адчулі» нейкую нікому іншаму не зразумелую «ісьціну». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:27, 31 кастрычніка 2021 (+03)
Юбілейны месяц
[рэдагаваць крыніцу]Запрашэньне да ўдзелу ў «Юбілейным месяцы»
Паважаны вікіпэдыст! Ад імя ўдзельніц і ўдзельнікаў конкурсу |
--Удзельнік:W 18:24, 14 студзеня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкула на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 10:29, 17 ліпеня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня ў добрыя артыкулы на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Юры Селівёрстаў. Дапрацоўка артыкула і адпаведная прапанова таксама вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:03, 21 верасьня 2022 (UTC+3)
Вітаю! Як маецеся? Буду ўдзячны за падтрымку вылучэньня артыкула ў добрыя на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Азіяцкі банк разьвіцьця. Яго дапрацоўка і адпаведная прапанова вітаюцца. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 11:18, 7 сьнежня 2022 (UTC+3)