Гуарульюс
| Гуарульюс парт. | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1560 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Guarulhos[d] | Lucas Sanches Promessia[d] | ||||
| Заканадаўчы орган | Municipal Chamber of Guarulhos[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 759 ± 0 м | ||||
| Часавы пас | UTC-3 | ||||
| Каардынаты | 23°27′46″ пн. ш. 46°31′58″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Этнахаронімы | Guarulhense і guarulhense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 11 | ||||
| Паштовы індэкс | 07000-000 | ||||
| Сайт | guarulhos.sp.gov.br | ||||
| Гуарульюс на мапе Бразыліі Гуарульюс | |||||
Гуару́льюс (па-партугальску: Guarulhos) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Гэта другі паводле колькасьці насельніцтва горад штату і трынаццаты горад краіны. У апошнія некалькі гадоў ён перарос Кампінас. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 1,4 млн чалавек[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Месца было закладзенае 8 сьнежня 1560 году езуіцкім манахам Мануэлам дэ Пайва пад назвай Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан. Фактычна гэтая вёска была зьвязаная яшчэ зь пяцьцю вёскамі, якія складалі лінію абароны ад дзікага індзейскага племя тамоюс. Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан меў стратэгічнае разьмяшчэньне, мяжуючы з будучай сталіцай Сан-Паўлу. Да таго ж горад атачалі рэкі Тыетэ з поўдня і Кабусу з усходу. У 1880 годзе Гуарульюс атрымаў больш незалежнасьці ад Сан-Паўлу, зьмяніўшы яшчэ сваё імя на Носа-Сэньёра-да-Кансэйсан-дус-Гуарульюс. 6 лістапада 1906 году назва гораду была скарочаная да сучаснай назвы Гуарульюс. На пачатку XX стагодзьдзя Гуарульюс разьвівалася чыгунка і электраэнэргетыка. У 1940 годзе была закладзеная муніцыпальная бібліятэка імя Мантэйру Лабату, а ў 1961 годзе — кансэрваторыя. У другой палове XX стагодзьдзя горад зьведаў буйны росквіт прамысловага сэктару, што прыцягнула ў места вялікую колькасьць працоўнай сілы. У пэрыяд з 2000 па 2006 гады колькасьць насельніцтва Гуарульюс павялічылася ў тры разы больш за штат Сан-Паўлу.