Перайсьці да зьместу

Тэрміналёгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тэрміналёгія, таксама назвасло́ўе[1] — сукупнасьць тэрмінаў розных галінаў вытворчасьці, тэхнікі, навукі й мастацтва, а таксама сыстэма тэрмінаў якой-небудзь адной навуковай дысцыпліны; разьдзел лексыкалёгіі, які займаецца вывучэньнем тэрмінаў[2].

Кожны народ выпрацоўвае нацыянальную тэрміналёгію на аснове роднай мовы, або запазычвае з тэрміналягічных сыстэмаў іншых народаў. Для ўтварэньня тэрмінаў часам выкарыстоўваюцца словы альбо паасобныя элемэнты словаў зь мёртвых моваў (напрыклад, старажытнагрэцкай, лацінскай).

Звычайна, разам з плённым разьвіцьцём якой-небудзь галіны вытворчасьці, тэхнікі, навукі, мастацтва й г. д. у пэўную гістарычную эпоху, шырока разьвівалася й адпаведная тэрміналёгія, напрыклад, філязофская ў Старажытнай Грэцыі, мастацкая ў Італіі эпохі Адраджэньня, мараплаўная ў Галяндыі XVII стагодзьдзя, ваенная ў Францыі эпохі напалеонаўскіх войнаў.

Беларуская тэрміналёгія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Разьвіцьцё беларускай тэрміналёгіі пачалося ў 1920-я, калі ў Інбелкульце былі падрыхтаваныя 24 выпускі навуковай тэрміналёгіі. У далейшым праца над беларуская тэрміналёгіяй працягвалася й працягваецца ў Інстытуце мовазнаўства і ў Тэрміналягічных камісіях БелСЭ, АН БССР/Беларусі, з 1990-х таксама ў ТБМ і шэрагу ініцыятыўных груп і часовых творчых калектываў.

  1. ^ Практыка й тэорыя літаратурнага мастацтва — БНТ — © Slounik.org, 2003–2023., Менск: Інбелкульт, 1923
  2. ^ Тлумачэньне слова «Тэрміналёгія». — Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. // Слоўнік «Скарнік» (skarnik.by), 2012—2024.
  •  Шчэрбін В. К. Асноўныя этапы тэрмінатворчай дзейнасці // Тэрміналягічны зборнік "89–"90 / АН Беларусі. Тэрмінал. каміс., Ін-т мовазнаўства імя Я. Коласа; Рэд. М. В. Бірыла, А. І. Жураўскі, Л. А. Антанюк. — Мн.: Навука й тэхніка, 1992. ISBN 5-343-00964-6.
  • Тэорыя й практыка беларускай тэрміналёгіі / Арашонкава Г. У., Булыка А. М., Люшцік У. В., Падлужны А. І. ; Навук. рэд. А. І. Падлужны. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0317-7.