Грубка
Выгляд
Гру́бка — невялікая пакаёвая печ, звычайна для абагрэву. Вядома здаўна, на Беларусі пашырана з 2-й паловы 16 стагодзьдзя.
Рабілі грубку з цэглы, абліцаванай дэкаратыўнай кафляй, гаршковай паліванай і непаліванай кафляй.
Выкарыстоўвалі ў жыльлі, грамадзкіх будынках (корчмах, аўстэрыях, ратушах, аптэках і інш.).
У сядзібных і палацавых будынках 16 — пачатку 20 стагодзьдзя існавалі па-мастацку аздобленыя грубкі (сядзібныя дамы ў вёсках Агарэвічы Ганцавіцкага, Дзераўная Стаўбцоўскага раёнаў, у Карэлічах, Шклове, палац у Нясьвіжы і інш.).
У дэкоры выкарыстоўвалі паліхромную ўзорыстую кафлю (вёскі Асташын і Дзяляцічы Наваградзкага раёну), з рэльефнымі геральдычнымі выявамі (Заслаўе, Лагойск, Нясьвіж, Дзяржынск) з расьінным і іншым арнамэнтам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грубка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1997 Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 452.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Грубка // Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Менск: Беларусь, 2001.