Перайсьці да зьместу

Карчма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Аўстэрыя»)

Карчма́ — пабудова, дзе падарожнік мог падхарчавацца і пераночыць; месцы сходаў, урачыстасьцяў і шляхецкіх сеймікаў.

Карчма на беларускай марцы 1999 г.

Корчмы будавалася на гандлёвых плошчах гарадоў, мястэчак, у некаторых сёлах і фальварках, на гандлёвых шляхах, ля рачных перапраў і прыстаняў, пры млынах і інш. Традыцыйна карчма мела ў цэнтры заезд (тып стайні), па бакох шынок і пакой для пастаяльцаў. Часам апошнія маглі месьціцца ў мезаніне. Каля карчмы маглі будавацца бровары, разнастайныя гаспадарчыя збудаваньні, гандлёвыя крамы.

Буйныя корчмы ў вялікіх гарадох называлі аўстэрыямі. Звычайна яны месьціліся ў цэнтры горада на рынкавым пляцы, ўяўлялі сабою цэлы комплекс гаспадарчых і жылых пабудоў (шынок, стайні, залі для адпачынку і інш.).

Падвідам карчмы лічыцца шынок, у якім ў адрозьненьні ад апошняй не было жылых пакояў. Шынком таксама называлі ўласну залю абслугоўваньня ў карчме.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]