Герб Гомелю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Гістарычны герб Гомелю (леваруч) і сучасны афіцыйны паводле расейскага гербу Новай Беліцы (праваруч)

Герб Гомелю — геральдычны сымбаль Гомелю, нададзены месту вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам 21 сакавіка 1562: «у чырвоным полі срэбны крыж»[1].

Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Присылали до нас подданные нашы мещане места Гомейского, оповедаючы, што ж они печати месткое, которое бы справы местьские печатовали мели, в себе не мають и для того великое заструдненье в тых справах и потребах местских им частокрот деется… Ино мы з ласки нашое господарское… печать местьскую з гербом крыжа им дали и мети дозволили и сим листом нашым дозволяем. Мають вжо они от того часу тое печати и гербу помененого во всих справах и потребах, оному месту належачих, вживати и им печатоватися по тому, яко и у ыншых местах нашых Великого князства Литовского обычай того заховывается. »

—Привилей мещаный гомейский на печать местьскую

Расейскі герб Гомелю

У часе расейскага панаваньня імпэратрыца Кацярына II перадала Гомель «для увеселения» графу Пятру Румянцаву. Яна ж 16 жніўня 1781[1] даравала герб суседняму зь ім месту Новая Беліца (цяпер прадмесьце Гомелю): «у блакітным полі рысь, якая ляжыць». У 1855 расейскія ўлады даравалі гэты ж герб Гомелю.

У сучаснай Беларусі зь невядомых прычынаў 16 ліпеня 1997 статус афіцыйнага геральдычнага сымбалю Гомелю атрымаў пазьнейшы расейскі герб[2].

Афіцыйнае апісаньне:

У блакітным полі францускай тарчы залатая рысь, якая ляжыць.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
  2. ^ Решение Гомельского горисполкома от 16 июля 1997 г. №802.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.