Георг Нэсэльман
Георг Нэсэльман | |
па-нямецку: Ferdinand Nesselmann | |
Дата нараджэньня | 24 лютага 1811 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 1881[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці |
|
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, індоляг, арабіст, гісторык матэматыкі, прафэсар унівэрсытэту |
Месца працы |
Георг Генрых Фэрдынанд Нэсэльман (ням. Georg Heinrich Ferdinand Nesselmann; 24 лютага 1811 — 7 сьнежня 1881) — пруска-нямецкі мовазнаўца. Аўтар тэрміну «балты» (увёў у навуковы ўжытак у 1845 годзе).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў адукацыю ў Кёнігсбэрскім унівэрсытэце. У 1843 годзе стаў экстраардынарным, а ў 1859 годзе ардынарным прафэсарам арабістыкі і санскрыту ў ім жа.
У 1879 годзе стаў адным з заснавальнікаў Летувіскага літаратурнага таварыства[2].
Навуковая і твочая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар слоўнікаў летувіскай («Wörterbuch der littauischen Sprache», Кёнігсбэрг, 1851) і балтыйскай прускай («Thesaurus linguae prussicae», Бэрлін, 1865) моваў.
Пераклаў творы Крысьціёнаса Данэлайціса на нямецкую мову. Склаў зборнік летувіскіх народных песень на нямецкай мове («Lithuanische Volkslieder etc.», Бэрлін, 1853).
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля штучнай папулярызацыі назвы «летувінінкі» ў 1850 годзе заявіў у сваім слоўніку, нібы расейскія летувісы, або жамойты, называюць прускіх летувісаў «Létuwninkai kalninni» з прычыны ўзгорыстай мясцовасьці[a][3]. Неўзабаве, аднак, мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі паказаў, што Нэсэльман напраўду ўзяў адпаведную назву з выдадзенай у 1842 годзе кнігі Сыманаса Даўкантаса «Лемантар летувіска-горнай і жамойцкай моваў» («Abecieļa lîjtuwiû-kalnienû ir źiamajtiû kałbos», сучаснае летувіскае «Abėcėlė lietuvių-kalnėnų ir žemaičių kalbos»), памылкова прыняўшы азначэньне «летувіска-горны» за сынонім «пруска-летувіскі»[4]. Апроч таго, Мікуцкі засьведчыў, што слова «kalnėnai» ('горныя, горцы') Даўкантас проста выдумаў[b][4].
Спроба Нэсэльмана назваць «летувісамі-горнікамі» прускіх летувісаў знайшла свой працяг у прэсе, калі ў 1867 годзе ў некалькіх выданьнях перадрукавалі артыкул з The Pall Mall Gazette(en), у якім аўтар даводзіў, што згадка ў тагачаснай расейскай статыстыцы пра «Zmudzo-Lethonians» як апошніх з «старажытных прусаў» ёсьць няслушнай, бо «…тэрмін жамойт… азначае нізоўца, у адрозьненьне ад летувісаў-вярхоўцаў Прусіі. <…> Але гэтыя жамойты ня ёсьць прусамі, але сапраўднымі летувісамі…»[c][5][6][7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ ням. «Létuwninkai kalninni werden die Preußischen Littauer von den Russischen (Zémaiczei) genannt wegen des hügligen Terrains»
- ^ рас. «выдуманное г. Довконтом слово kalnienaj (горные, горцы)»
- ^ анг. «…term Zemaitis… meaning a Lowlander, as opposed to the Upper Lithuanians of Prussia. <…> But these Samogitians are not Prussians, but true Lithuanians…»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Вольтер Э. А. Литовское литературное общество // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1896 Т. XVIIa. — С. 817—818.
- ^ Nesselmann G. H. F. Wörterbuch der littauischen sprachen. — Königsberg, 1850. S. 174.
- ^ а б Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 109.
- ^ Trübner’s American and Oriental Literary Record. Nr. 23—24, 1867. P. 417.
- ^ The Eclectic Magazine: Foreign Literature. Vo. VI, 1867. P. 381.
- ^ Public Opinion. Vol. XI, 1867. P. 131.