Міхал Гедройц
Міхал Гедройц, фрагмэнт фрэскі | |
Герб «Кітаўрас» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1420[1] |
Памёр | 4 траўня 1485 |
Пахаваны | |
Род | Гедройцы |
Дзейнасьць | сьвятар |
Міхал Гедройц (каля 1425 — 4 траўня 1485) — каталіцкі манах, па сьмерці зваўся блаславёным.
У Вялікім Княстве Літоўскім культ М. Гедройца падтрымліваўся прадстаўнікамі роду Гедройцаў і кляштарам у Відзінішках. У наш час ідзе працэс ягонай бэатыфікацыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З княскага роду Гедройцаў гербу «Кітаўрас», сын Юрыя.
У Быстрыцы ўступіў у ордэн аўгустынаў (братоў ад Пакуты Сьв. Мучанікаў), потым жыў у кляштары таго ж закону ў Кракаве. Навучаўся ў Кракаўскім унівэрсытэце, дзе атрымаў ступень бакаляўра (1465).
Нягледзячы на фізычную нямогласьць (кульгавасьць), быў закрысьціянінам касьцёла Сьв. Марка ў Кракаве. Набыў вядомасьць набожным, аскетычным ладам жыцьця, лічыўся прадказальнікам і цудатворцам[2].
Пахавалі манаха ў касьцёле Сьв. Марка, дзе ў наш час дзейнічае прысьвечаны яму музэй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Michał Giedroyć // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ Валерый Пазднякоў. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4