Гаспача
Гаспача | |
2009 год | |
Тып | суп |
---|---|
Нацыянальная страва | гішпанская |
Паходжаньне | Гішпанія |
Рэгіён | Эўропа |
Дата зьяўленьня | ХІХ стагодзьдзе |
Асноўны складнік | таматы |
Распаўсюджаныя складнікі | баўгарскі перац, агурок, чырвоная цыбуля, часнок, аліўкавы алей |
Падобныя стравы | ajoblanco[d] і salmorejo[d] |
Гаспача — гішпанскі халодны суп з сырой, перацёртай агародніны.
Складнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для прыгатаваньня гаспачы выкарыстоўваюць 1 кг таматаў і 2 чырвоныя баўгарскія перцы, 1 агурок і палову салодкай чырвонай цыбулі, 2 зубчыкі часнаку і 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею, па сталовай лыжцы лімоннага соку і чырвонага віннага воцату, лусту белага хлеба без скарынкі і палову гарбатнай лыжкі цукру[1].
Прыгатаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Таматы надразаюць крыжападобна з боку пладаножкі і апускаюць на хвіліну ў кіпень, а затым у халодную ваду. Затым з таматаў здымаюць скурку, разразаюць іх на 4 часткі і вымаюць пладаножкі. Баўгарскі перац ачышчаюць ад зярнятаў, выдаляюць зь яго пладаножку і наразаюць кубікам. Сьвежы агурок вычышчаюць ад скуркі і наразаюць кубікам. Часнок ачышчаюць і раздушваюць нажом. Усю агародніну складваюць у блэндэр і здрабняюць да стану пюрэ. Кавалак белага хлеба разламваюць на часткі, дадаюць ад атрыманай сумесі і пакідаюць на 7 хвілінаў для разьмякчэньня. Затым паўторна ўключаюць блэндэр і здрабняюць усё да аднастайнай масы. Пасьля дадаюць сок лімона, цукар і вінны воцат. Атрыманую сумесь праціраюць празь сіта ад зярнятаў тамата, дадаюць аліўкавы алей і ставяць у лядоўню на 3 гадзіны. У астуджаны суп кладуць дробна нарэзаную чырвоную цыбулю і зялёны баўгарскі перац. Гаспача падаюць з грэнкамі, якія гатуюць з дробна нарэзанага белага хлеба на аліўкавым алеі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ганна Каляда. Летнія халодныя супы // Партал «Слушна», 10 ліпеня 2018 г. Праверана 22 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |