Гандбольная бундэсьліга
Гандбо́льная бундэсьлі́га (па-нямецку: Handball-Bundesliga, HBL) — найвышэйшы нямецкі прафэсійны гандбольны дывізыён. З 2012 року галоўным спонсарам зьяўляецца Deutsche Kreditbank (DKB)[1], таму поўная назва спаборніцтва гучыць як DKB Гандбольная бундэсьліга. Пераможца бундэсьлігі атрымоўвае тытул чэмпіёну Нямеччыны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы ў гісторыі неафіцыйны розыгрыш чэмпіёна Нямеччыны (ФРН) адбыўся ў сэзоне 1947—1948, афіцыйныя спаборніцтвы разыгрываюцца з сэзону 1949—1950. У НДР першы чэмпіянат прайшоў у 1949—1950 роках.
Бундэсьліга была створаная ў 1966 року і спачатку была падзеленая на паўночную і паўднёвую сэкцыі. З 1977 дзьве часткі былі аб’яднаныя ў адзіны дывізіён, у якім цяпер выступаюць 18 клюбаў. У 1981 была створаная 2-я бундэсьліга, а Рэгіянальная ліга такім чынам стала трэцім па зроўні дывізыёнам. 2-я бундэсьліга таксама сьпярша падзялялася на паўночную і паўднёвую сэкцыі (а ў першыя два гады пасьля аб’яднаньня Нямеччыны і на тры), і толькі ў сэзоне 2011—2012 усе каманды былі аб’яднаныя ў адну групу з 20 клюбаў.
Сэзон
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сэзон складаецца з 34 тураў і гуляецца па кругавой сыстэме без плэй-офаў і фіналаў. Сэзон пачынаецца ў жніўні-верасьні і сканчаецца ў траўні.
Першыя тры клюбы па выніках чэмпіянату ўдзельнічаюць у наступным сэзоне Лігі чэмпіёнаў, чацьверты клюб гуляе ў кваліфікацыйным раўндзе. У Кубку ЭГФ удзельнічае пяты клюб. Калі нямецкі клюб стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, Кубку ЭГФ ці Кубку кубкаў, ён аўтаматычна трапляе ў наступны розыгрыш гэтага спаборніцтва, але на колькасьць удзельнікаў ад сваёй краіны гэта не ўплывае; такім чынам, колькасьць клюбаў ад Нямеччыны можа быць і большай.
Тры апошнія клюбы па выніках сэзону апускаюцца ў 2-ю бундэсьлігу, адкуль наўзамен прыходзяць 3 першыя клюбы.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнікі сэзону 2013—2014.
Клюб | Разьмяшчэньне | Пляцоўка | Зьмяшчальнасьць |
---|---|---|---|
Фрыш Аўф Гэпінгэн | Гэпінгэн | EWS Arena | 4300 |
Фюксэ Бэрлін | Бэрлін | Max-Schmeling-Halle | 8500 |
Магдэбург | Магдэбург | Bördelandhalle | 7782 |
Нэтэльштэт-Любэке | Любэке | Kreissporthalle Lübbecke | 3300 |
Гамбург | Гамбург | O2 World Hamburg | 13 000 |
Вэцляр | Вэцляр | RITTAL Arena | 4412 |
Балінген-Вайльштэтэн | Балінген | Sparkassen-Arena | 2000 |
Райн-Нэкар Лёвэн | Мангайм | SAP Arena | 14 500 |
Фленсбург-Гандэвіт | Фленсбург | Campushalle | 6300 |
Лемга | Лемга | Lipperlandhalle | 5000 |
Кіль | Кіль | Sparkassen-Arena | 10 250 |
Гановэр-Бургдорф | Гановэр | AWD Hall | 4200 |
Мэльзунген | Мэльзунген | Rothenbach-Halle | 4300 |
Эмсдэтэн | Эмсдэтэн | Small EWE Arena | 2200 |
Гумэрсбах | Гумэрсбах | Eugen-Haas-Halle | 2100 |
Айзэнах | Айзэнах | Werner-Aßmann-Halle | 3100 |
Міндэн | Міндэн | Kreissporthalle | 4059 |
Бергішэр | Вупэрталь Золінген |
Uni-Halle Klingenhalle |
4100 2600 |
Чэмпіёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпіс пераможцаў чэмпіянатаў з 1948.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|