Штутгарт (гандбольны клюб)
| Штутгарт | |||
| Поўная назва | TVB 1898 Stuttgart | ||
|---|---|---|---|
| Кароткая назва | Stuttgart | ||
| Заснаваны | 1898 | ||
| Арэна | Scharrena Stuttgart | ||
| Чэмпіянат | Бундэсьліга | ||
| 2024—2025 | 16 месца | ||
| Форма | |||
| Клюбныя колеры | |||
|
| |||
| Спасылкі | |||
| Афіцыйная бачына | |||
«Штутгарт» (па-нямецку: TVB 1898 Stuttgart) — нямецкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў Бундэсьлізе. Клюб мае лякальнае суперніцтва з «Балінген-Вайльштэтэн».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Спартовы клюб «Бітэнфэльд» быў заснаваны ў 1898 годзе. Гандбольная каманда ў арганізацыі паўстала ў 1925 годзе, а першыя гульні былі згуляныя ў гандболе на траве. Па Другой сусьветнай вайны арганізацыя аднавіла сваю дзейнасьць 18 лістапада 1945 году. У 1947—1949 гадах першая каманда пад кіраўніцтвам трэнэра Гэльмута Люітгарта дасягнула фіналу чэмпіянату Вюртэмбэргу па гандболе. У 1960—1961 гадоў каманда узьнялася ў найвышэйшы дывізіён па гандболе на траве і гандболе ў памяшканьні пад кіраўніцтвам трэнэра Горста Юнга. У наступныя дзесяцігодзьдзі клюб доўгі час браў удзел у чэмпіянатах сваёй зямлі.
З 2006 па 2015 гады «Бітэнфэльд» спаборнічаў у другім дывізіёне чэмпіянату краіны. Паводле вынікаў сэзону 2014—2015 гадоў «Бітэнфэльд» заняў трэці радок і ўпершыню ў гісторыі прасунуўся ў Бундэсьлігу. У дэбюце ў найвышэйшым дывізіёне каманда атрымала новы назоў — «Штутгарт»[1]. Пераемнікам Юргена Швайкарта на пасадзе трэнэра стаў Томас Кёніг. У пачатковым сэзоне «Штутгарт» фінішаваў на 15-м месцы, чым забясьпечыў сабе захаваньне месца ў эліце. Па сэзоне новым галоўным трэнэрам быў прызначаны Маркус Баўр[2]. Пачынаючы з сэзону 2020—2021 гадоў каманда ўсе свае гульні ладзіла выключна на Поршэ-Арэне. У жніўні 2023 году шыхты каманды ўзмоцніў гулец зборнай Нямеччыны Кай Гэфнэр. «Штутгарт» завяршыў сэзон 2023—2024 гадоў на 11-м месцы ў Бундэсьлізе, то бок найлепшым вынікам у гісторыі клюбу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ «Aus TV Bittenfeld 1898 wird TVB 1898 Stuttgart». TV Bittenfeld 1898.
- ^ «Neuer TVB-Trainer Baur will „Handball in Stuttgart voranbringen“»(недаступная спасылка). Handballworld.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
| |||||
