Гавары праўду!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Гавары праўду»
Абрэвіятура «ГП»
Дата ўтварэньня 25 лютага 2010 (14 гадоў таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы расейская
Старшыня Андрэй Дзьмітрыеў
Сайт zapraudu.by
Збор подпісаў пад акцыяй «Я за вуліцу Быкава»

Гавары праўду — грамадзкая кампанія ў Беларусі, распачатая 25 лютага 2010 году. Ініцыятарам і лідэрам кампаніі зьяўляецца вядомы беларускі паэт Уладзімер Някляеў. Дэкляраваная мэта кампаніі — збор і распаўсюд рэальнай інфармацыі аб становішчы ў дзяржаве і грамадзтве[1].

18 траўня 2010 году адбыліся ператрусы ў актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі. Уладзімер Някляеў і шэраг актывістаў былі затрыманыя.[2][3]

Найбольш вядомая акцыя — масавы збор подпісаў за наданьне імя Васіля Быкава адной з вуліцаў Менску і Горадні.[4][5]

20 траўня 2020 году Цэнтарвыбаркам Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўную групу Андрэя Дзьмітрыева, кандыдата ў прэзыдэнты.

Створаны адмысловы інтэрнэт-сайт, які змяшчае перадвыбарчую праграму-2020, інфармацыю аб зборы подпісаў і апошнія навіны выбарчага штаба кандыдата ад арганізацыі - https://web.archive.org/web/20200603173355/http://dzmitryeu.by/

8 кастрычніка 2021 году Вярхоўны суд Беларусі задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Беларусі пра закрыцьцё «Гавары праўду» пасьля пазачарговай праверкі[6].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]