Перайсьці да зьместу

Zmena

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Zмена» (Зьмена) — нефармальнае палітычнае аб’яднаньне беларускай моладзі. Створанае ў 2012 годзе. Зьяўляецца моладзевым крылом грамадзкай кампаніі «Гавары праўду!», гуртуе вакол сябе маладых сябраў «ГП», а таксама людзей розных ідэалягічных поглядаў, аб’яднаных адной ідэяй — зьменай палітычнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Пачаткам дзейнасьці «Zмены» лічыцца палітычная акцыя пад назвай «Игрушко митингуэ», якая была праведзеная 10 лютага 2012 году каля Менгарвыканкаму[1]. Па меркаваньні аднаго зь лідэраў аб’яднаньня Паўла Вінаградава, гэтая акцыя трапна адлюстроўвае мэту «Zмены» — «кінуць выклік той нудзе, якая пануе цяпер у шэрагах беларускай апазыцыі»[2][3].

Сярод акцый «Zмены» можна вылучыць «Хрэн ад прэзыдэнта»[4], «ШОС» каля Дому ўраду[5], «Болей за тры не зьбірацца»[6], «Атрымай па Е-балу!»[7], а таксама акцыі з удзелам так званага "Зайца Валеры"[8] і г. д.

Удзельнікі аб’яднаньня неаднаразова падвяргаліся адміністрацыйным арыштам[9][10][11][12].