ГКС Тыхы
ГКС Тыхы | |
Заснаваны | 1971 |
---|---|
Горад | Тыхы, Польшча |
Стадыён |
Гарадзкі Умяшчальнасьць: 15 300 |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2023—2024 | 9 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы gkstychy.info (пол.) |
«ГКС Тыхы» (па-польску: GKS Tychy) — польскі футбольны клюб з гораду Тыхы. Заснаваны ў 1971 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя тыскага клюбу бярэ пачатак з 20 красавіка 1971 году, калі ўрад Тыскага павету поруч з актывістамі Камуністычнай партыі Польшчы пастанавілі стварыць магутную спартовую арганізацыю. У выніку зьліцьця клюбаў «Палёнія», двух «Гурнікаў» быў утвораны спартовы клюб, які акрамя футболу ўлучаў каманду па хакеі. Да стварэньня ГКС Тыхы хакеісты мурцкага «Гурніка», аднаго з клюбаў з якога ўтварылася тыская спартовая арганізацыя, двойчы здабывала Кубак Польшчы ў 1967 і 1971 гадах.
Аб’яднаньне «Гурнікаў» з Мурцкага і Вэсолы не віталі сябры мясцовых суполак, бо яны жадалі захаваць свае арганізацыі. Улады Тыскага павету не клапаціліся пра іхныяімкненьні. Фінансава аб’яднаны клюб мусіў быў падтрымлівацца кіраваньнямі мясцовых вугальных шахтаў з Тыхаў, Ляндзінаў, Вэсолы і Беруню. Дзеля каманды быў пабудаваны новы 20-тысячны стадыён, а таксама басэйн і коўзанка. Да 1973 году ў структуры ГКС налівалася больш за 600 спартоўцаў у сямі відах спорту, у тым ліку футболу, хакею, барацьбы і лёгкай атлетыкі.
Праз два гады пасьля свайго стварэньня футбольная каманда прасунулася ў другі дывізін польскага футболу, а ў пачатку лета 1974 году прабілася ў Экстраклясу. У жніўні 1974 году тыская дружына з сваім найлепшым бамбардзірам у складзе Раманам Агазам дэбютаваў у Экстраклясе ў гульні супраць познанскага «Леха» (1:1). У Экстраклясе 1975—1976 гадоў ГКС Тыхы заняў другое месца пасьля мелецкай «Сталі». Гэта дазволіла камандзе на наступны сэзон дэбютаваць у Кубку УЭФА, дзе польская дружына супрацьстаяла заходненямецкаму «Кёльну». У першым матчы ў гасьцях, які адбыўся 15 верасьня 1976 году, тыскі клюб зьведаў паразу зь лікам 0:2. У матчы ў адказ, які ладзіўся 29 верасьня 1976 году на Сылескім стадыёне ў Хожаве, польская каманда згуляла ўнічыю 1:1. Адзіны гол польскай каманды забіў Раман Агаза. Сам Агаза, зьяўляючыся гульцом ГКС, згуляў у складзе алімпійская зборнай Польшчы, якая здабыла срэбныя мэдалі на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 году ў Манрэалі. Гулец, стаў першым спартоўцам у гісторыі Тыхаў, які заваяваў алімпійскі мэдаль.
У сэзоне 1976—1977 гадоў ГКС Тыхы, на зьдзіўленьне экспэртаў, страціў месца ў найвышэйшай польскай лізе, не зважаючы на тое, што найлепшыя футбалісты каманды заставаліся ў Тыхах. Пасьля некалькіх сэзонаў у другім польскім дывізіёне ГКС у 1983 годзе страціў месца і ў другім дывізіёне, застаючыся ў трэцім паводле моцы дывізіёне да да 1993 году. Напрыканцы 1990-х гадоў клюб зноў здолеў прабіцца ў элітны польскі дывізіён, але празь фінансавыя цяжкасьці клюб у 1997 годзе быў ліквідаваны. Адраджэньне каманды адбылося ажо празь некалькі гадоў. У сэзоне 2020—2021 гадоў ГКС, гуляючы ў Першай лізе, быў у кроку ад падвышэньня да Экстракласы, але ў выніку прагуляў ленчнаўскаму «Гурніку».