Перайсьці да зьместу

Вільгэльм Кінцль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільгэльм Кінцль
Дата нараджэньня 17 студзеня 1857(1857-01-17)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 кастрычніка 1941(1941-10-03)[6][7] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак кампазытар, дырыгент, музыказнаўца, піяніст, біёграф
Жанры опэра
Бацька Wilhelm Kienzl[d]
Маці Nina Kienzl[d]
Узнагароды

Вільгэльм Кінцль (па-нямецку: Wilhelm Kienzl; 17 студзеня 1857 — 3 кастрычніка 1941) — аўстрыйскі кампазытар.

Кінцль нарадзіўся ў маленькім аўстрыйскім горадзе Вайцэнкірхэн. Ягоная сям’я пераехала ў сталіцу Штырыі ў горад Грац у 1860 годзе, дзе Вільгэльм вывучаўся гульні на скрыпцы пад кіраўніцтвам Ігнаца Ўлям, фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ёгана Бува, а таксама навучаўся кампазытарству ў вучня Фрыдэрыка Шапэна Люі Станіслава Март’е дэ Фантэна. З 1874 году Вільгэльм навучаўся кампазыцыі ў Вільгэльма Маера. Кінцль навучаўся музычнай эстэтыцы ў Эдуарда Гансьліка і гісторыі музыцы ў Фрыдрыха фон Гаўсэгера. Пасьля Кінцль паступіў у музычную кансэрваторыю Праскага ўнівэрсытэта. Потым ён навучаўся ў Ляйпцыскай кансэрваторыі ў 1877 годзе, а потым у Ваймары, дзе ягоным настаўнікам быў Фэрэнц Ліст. Далей Кінцль скончыў дактарантуру ў Венскім унівэрсытэце.

У 1879 годзе Кінцль выправіўся ў тур па Эўропе як піяніст і дырыгент. Ён стаў дырэктарам Нямецкае опэры ў Амстэрдаме ў 1883 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў Грац, дзе ў 1886 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва кансэрваторыяй. Перад сэзонам 1890—1891 гадоў Вільгэльм быў запрошаны Бэрнгардам Пальіні ў якасьці капэльмайстра ў Гамбурскі гарадзкі тэатар, але ўжо ў сярэдзіне студзеня быў звольнены праз дрэнныя водгукі. Пазьней працаваў дырыгентам у Мюнхэне.

У 1894 годзе Кінцль напісаў сваю трэцюю і найбольш знакамітую опэру «Der Evangelimann». У 1897 годзе пэўны посьпех атрымала ягоная опэра «Дон Кіхот». У 1917 годзе Кінцль пераехаў у Вену, дзе ў 1919 годзе памерла ягоная першая жонка, і а ў 1921 годзе ён ажаніўся з адной зь лібрэтысткай ягоных опэраў.

  1. ^ Dr. Wilhelm Kienzl // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  2. ^ Wilhelm Kienzl // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Wilhelm Kienzl // Musicalics (фр.)
  4. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Krackowizer F., Berger F. Kienzl, Wilhelm // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns (ням.): Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 152—154. — 411 с.
  6. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118777149 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгэльм Кінцльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў