Перайсьці да зьместу

Вільгэльм Вунт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вільгельм Вунт»)
Вільгэльм Вунт
па-нямецку: Wilhelm Wundt
1902 г.
Дата нараджэньня 16 жніўня 1832(1832-08-16)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 31 жніўня 1920(1920-08-31)[5][1][2][…] (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (1956)
Занятак філёзаф, прафэсар унівэрсытэту, псыхоляг, фізыёляг, пісьменьнік
Навуковая сфэра фізыялёгія, псыхалёгія народаў[d] і экспэрымэнтальная псыхалёгія[d]
Месца працы Ляйпцыскі ўнівэрсытэт (1875—1917)
Вядомы як «Бацька» досьледнай псыхалёгіі
Сябра ў Пецярбурская акадэмія навук[d], Саксонская акадэмія навук[d], Расейская акадэмія навук, Пруская акадэмія навук[d], Баварская акадэмія навук[d], Нацыянальная акадэмія навук ЗША і Турынская акадэмія навук[d][4]
Навуковая ступень доктарская ступень[d] (1856)
Навуковы кіраўнік Карл Эвальд Гасэ
Вучні Эдўард Тычэнэр, Грэнвіл Стэнлі Гол, Освальд Кюльпэ, Гуго Мюнстэрбэрг, Уладзімер Бехцераў, Джэймз Кэтл, Лайтнэр Ўітмэр
Дзеці Max Wundt[d] і Eleonore Wundt[d]
Узнагароды

Вільгэ́льм Макс Вунт (1832, цяпер Мангайм, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына — 1920, в. Грасботэн, зямля Саксонія, Нямеччына) — нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца. Адзін з заснавальнікаў псыхалёгіі, які першым назваўся псыхолягам. Акрэсьліў псыхалёгію ў якасьці асобнай ад біялёгіі навукі. У 1879 годзе заснаваў у Ляйпцыскім ўнівэрсытэце першую працоўню псыхалягічных дасьледаваньняў, што зрабіла псыхалёгію незалежнай галіной вывучэньня. У працоўні акрэсьліў душэўныя разлады і выявіў пашкоджаныя вобласьці мозга. У 1883 годзе заснаваў першы псыхалягічны часопіс «Філязофскія дасьледаваньні» (ням. Philosophische Studien).

Выводзіў сьвядомасьць з душэўнай прычыннасьці, а паводзіны — з успрыманьня. Вылучыў 3 ступені пазнаньня: пачуцьцёвае (паўсядзённага жыцьця), разважнае (асобных навук, якія ўвасабляюць розныя погляды на адзін прадмет), разумнае (спалучэньне ведаў у мэтафізыцы)[6].

Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага сьвятара Максімільяна Вунта. Быў 4-м дзіцём. Дзед па мячы Фрыдрых Вунт (1742—1805) працаваў прафэсарам геаграфіі і быў пастарам у Віблінгене (цяпер акруга ў Гайдэльбэргу).

Вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Тубінгену, Гайдэльбэргу і Бэрліну. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 году — прафэсар Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту, у 1874 годзе — прафэсар філязофіі Цюрыскага ўнівэрсытэту; у 1875—1917 гадах — ардынарны прафэсар Ляйпцыскага ўнівэрсытэту (у 1889—1890 гадах — ягоны рэктар).

14 жніўня 1872 году ажаніўся на Сафіі Маў (1844—1912), дачцэ кільскага прафэсара багаслоўя Гайнрыха Маў і сястры археоляга Аўгуста Маў (1840—1909). Меў у шлюбе 3 дзяцей, у тым ліку сына Макса Вунта, які стаў філёзафам.

У этнапсыхалягічным дасьледаваньні «Псыхалёгія народаў» (т. 1—10, 1900—1920 гг.) зьмясьціў псыхалягічнае тлумачэньне вераваньняў, мастацтва і паданьняў[6].

Памёр у Грасботэне, што каля Ляйпцыгу.

  1. ^ а б Wilhelm Wundt // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Wilhelm Wundt // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
  3. ^ Wilhelm Wundt // Sächsische Biografie (ням.) — 1999.
  4. ^ а б в www.accademiadellescienze.it (італ.)
  5. ^ Вундт Вильгельм // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ а б Вунт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 4. — С. 294. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільгэльм Вунтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў