Перайсьці да зьместу

Вільгельміна Зындрам-Касьцялкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вільгельміна Зындрам-Касьцялкоўская
Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Вільгельміна Зындрам-Касьцялкоўская
Нарадзілася 1844[1][2][3][…]
Памерла 28 красавіка 1926(1926-04-28)
Пахаваная Фарныя могілкі, Гародня
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, эсэістка, літаратуразнаўца, перакладніца
Мова польская мова
Дэбют 1888
Значныя творы Bajki archaiczne i nowele (1906)

Вільгельмíна Зындрам-Касьцялко́ўская (па-польску: Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska; 1844, Горадня, Расейская імпэрыя ― 27 красавіка 1926, Горадня) — польская пісьменьніца-пазытывістка, эсэістка, літаратуразнаўца і перакладніца.

Вільгельміна Зындрам-Касьцялкоўская была дачкой Бэнэдыкта Зындрам-Касьцялкоўскага (1807—1851) і Эміліі з Чэхоўскіх. Дзяцінства прайшло ў Друскеніках. Пасьля заканчэньня школы ў Вільні пераехала ў Горадню. У той час яна таксама езьдзіла ў Варшаву і за мяжу (у тым ліку ў Італію)[4].

Яна напісала і апублікавала свой літаратурны дэбют — аповесьць «Залатая графіня» — разам з Элізай Ажэшкай, якая заахвочвала яе працягваць працу і была для яе літаратурнай узорам. Аднак у наступныя гады паміж імі ўзьнік канфлікт, зьвязаны з уключэньнем «Залатой графіні» ў выданьне твораў Ажэшкі[5].

Яна таксама сябравала зь Леапольдам Мэетам, польскім адвакатам, літаратарам і філянтропам.

Памерла ў Горадні 27 красавіка 1926 г. ва ўзросьце 82 гадоў і была пахаваная на Каталіцкіх фарных могілках. Магіла пісьменьніцы захавалася[6].

Акрамя кароткіх апавяданьняў, яна пісала эсэ, у якіх прадстаўляла профілі ангельскіх, амэрыканскіх, італійскіх і гішпанскіх пісьменьнікаў[5].

Таксама займалася перакладамі замежнай літаратуры: пераклад рамана «Дэвід Капэрфілд» Чарлза Дыкенза перавыдаецца ў ейным перакладзе да сёньняшняга дня[5].

Напісала шмат артыкулаў па польскай і замежнай літаратуры, між іншым пра творчасьць Уладзіслава Сыракомлі, Цыпрыяна Каміля Норвіда, Ігната Ходзькі, Марыі Канапніцкай, Аляксандра Сьвёнтахоўскага[6].

Яна выдала свае літаратурныя творы даволі позна: пачынаючы з 80-ых гадоў XIX ст. Друкавала іх у часопісах «Ateneum» і «Bluszcz». таксама выдала асобныя зборнікі: аповесьці «W półcieniu» (1885), "«Jedna z wielu» (1903), «Obrazki» (1904), «Bajki archaiczne i nowele» (1906)[5].

  • Złota hrabinka. Opowiadanie lekarza, «Ateneum» 1877 t. 3. przedruk «Kurier Lwowski» 1888 nr 97-125,
  • Władysław Syrokomla. Studium literackie, Wilno 1881.
  • W półcieniu. Opowiadania i obrazki, Warszawa 1885,
  • Bajki archaiczne i nowele, Lwów 1906.
  • Szkice literackie, t. 1-2. Warszawa 1907—1908.
  • Bret Harte: Nowele, Warszawa 1885.
  • Pierre Loti: Rybak islandzki, powieść, Warszawa 1887, wyd. nast. Warszawa 1888.
  • Karol Dickens: David Copperfield, powieść, Warszawa 1888;, Warszawa 1889, wyd. nast. (poprawione przez Grzegorza Sinko) pt. Dzieje, przygody, doświadczenia i zapiski Dawida Copperfielda, t. 1-2., Warszawa 1954, wyd. nast. m.in. wyd. szóste, Warszawa 1987.
  • Rudyard Kipling: Nowele, Petersburg 1892.
  • Harte-Bret: Nowele — Peter Schroeder — Za śnieżnym okopem — Milioner, Lwów 1898.
  • Karol Dickens: Ciężkie czasy, powieść, Lwów 1899.
  • Gabriele D’Annunzio: Ogień, cz. 1-2, Warszawa 1901.
  • P. Loti: Nowele i szkice, Lwów 1901.
  • Harte-Bret: Ostatnie nowele, Warszawa 1903.
  • Grazia Deledda: Po rozwodzie, powieść, cz. 1-2, Warszawa 1904.
  • P. Loti: Wrażenia z dalekiego Wschodu, Warszawa 1904.
  • Grazia Deledda: Popiół, powieść, Warszawa 1906.
  • M.R. Monlaur: Po dziewiątej godzinie, Warszawa 1908.
  • Grazia Deledda: Sprawiedliwość, Warszawa 1909.
  • S. Farina: Syn mój, Warszawa 1912.
  • Joseph Conrad: Banita, powieść, Lwów 1919.
  1. ^ Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменьняў — 2012.
  2. ^ Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska // NUKAT — 2002.
  3. ^ Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska // MAK (пол.)
  4. ^ Mieczysław Jackiewicz, Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska, Magazyn Polski, NR 10 (141) Październik 2017, s. 28.
  5. ^ а б в г Dawni pisarze polscy od początków piśmiennictwa do Młodej Polski. Przewodnik biograficzny i bibliograficzny. T. Tom drugi I-Me. Warszawa: Wydawnictwa Szkolne i Pedagogiczne, 2001, s. 221.
  6. ^ а б Mieczysław Jackiewicz, Wilhelmina Zyndram-Kościałkowska, Magazyn Polski, NR 10 (141) Październik 2017, s. 29.