Віленскі кніжны кірмаш
Віленскі кніжны кірмаш | |
лет. Vilniaus knygų mugė | |
Выстава 2009 г. | |
Гады | З 1999 г. |
---|---|
Краіна | Летува |
Горад | Вільня |
Мова(-ы) | летувіская, ангельская |
Тэматыка | Кнігі |
Лэйбл | Летувіскі інстытут культуры |
Склад | 330 удзельнікаў |
Віленскі кніжны кірмаш — найбольшы ў краінах Прыбалтыкі кніжны кірмаш, заснаваны ў 1999 годзе. Праводзіцца штогод у Летувіскім цэнтры выставаў і зьездаў (ЛетЭкспа), звычайна ў лютым. У 2016 г. 330 удзельнікаў з 9 краінаў занялі сваімі стэндамі 1,5 га і прыцягнулі 67 820 наведнікаў.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2012 г. выдавецтвы Беларусі былі найбольш шматлікімі замежнымі ўдзельнікамі выставы. Ад Беларусі ў кірмашы ўдзельнічалі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і 14 выдавецтваў і друкарняў Беларусі: «Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Мастацкая літаратура» і «Народная асьвета». На Віленскім кніжным кірмашы паказалі 5 беларускіх энцыкляпэдыяў: трохтомнік «Вялікае Княства Літоўскае» (2005, 2010 гг.), «Археалёгія Беларусі» (2009 г.), 8-томнік «Гарады і вёскі Беларусі» (2004—2011 гг.), «Прырода Беларусі» і «Рэгіёны Беларусі». Выставу наведалі звыш 60 тыс. чалавек[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вітаўт Жэймант. Беларускі прарыў на Балтыйскім кніжным кірмашы // Зьвязда : газэта. — 11 красавіка 2012. — № 70 (27185). — С. 6. — ISSN 1990-763x.