Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Міндоўг
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Kazimier Lachnovič (гутаркі)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. У час рэцэнзаваньня заўваг не надышло. Мяркую, артыкул заслугоўвае абраньня ў лік добрых артыкулаў Беларускай Вікіпэдыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:36, 6 чэрвеня 2021 (+03)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 12:53, 18 жніўня 2021 (+03)
- Падтрымліваю --Gleb Leo (гутаркі) 13:37, 18 жніўня 2021 (+03)
- Падтрымліваю -- pr12402, 18 жніўня 2021
- Падтрымліваю, бо артыкул на 63 кілябайты на падставе 59 крыніцаў дастаткова поўна раскрывае прадмет.--Удзельнік:W 16:47 (UTC+3)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]І) "... першы і апошні кароль Літвы (1253—1260).", "... летапіснае Літвы[8]." - Чаму "Літвы", а ня "Летувы"?
ІІ) "Заснаваў новую цэнтралізаваную дзяржаву, ..." - заснаваў якім канкрэтна чынам/шляхам?
ІІІ) "... (збліжаную з германскімі ..." - чаму германскімі, а ня нямецкімі?
IV) "«фінска-вугорскую»." ці "«фіна-вугорскую»."?
V) "хрысьціянскіх імёнаў Дзяменцій або Клімэнт." - імёны "Дзяменцій" і "Клімэнт" ("Дэмэньціўс", "Клімэнтус") ня маюць ніякага дачыненьня да хрысьціянства. Гэта - лацінізмы, так як і: "Максымус", "Руфус", "Юліўс", "Фламініўс", "Тацытус", "Цітус".
V) "памяншальную" - я, напрыклад, вымаўляю "памяньшальную". Правілы "БКП-2005" ня слушныя ў дачыненьні такіх словаў, як "іньшая(-ы), (-ае), (-ыя)", "памяньшальную", паколькі мякькі знак у гэтых словах пасьля "н" - вымаўляецца.
V) "... г.зв. ..." - магчыма, слушна адасобіць "г." і "зв.", то бок напісаць "г. зв."?
VI) "... лічыцца адной з найбольш архаічных моваў, ..." - лічыцца кім канкрэтна?
- Сапраўды, раскрыў скарот «г.зв.» — гэтак званыя. На германскіх мовах размаўляюць ня толькі немцы. Першым і апошнім каралём Летувы быў герцаг віртэмбэрскі Вільгельм фон Урах, тым часам гэты артыкул пра Міндоўга, а не пра Міндаўгаса. Мэханізмы ўтварэньня ВКЛ апісваюцца ніжэй у артыкуле: Міндоўг#Утварэньне і ўмацаваньне Вялікага Княства Літоўскага. Фіна- і фінска- — варыятыўныя формы як, напрыклад, Рыма-каталіцкі і Рымска-каталіцкі, але на маю думку, больш сыстэмна выглядае фінска-, бо зь фіна- можна дайсьці і да гісторыка- (што чыстая калька-барбарызм з расейскай) — увогуле, падобныя пытаньні лепш абмяркоўваць тут. Паводле Ўладзіслава Юргевіча, на якога даецца спасылка ў артыкуле, імёны Клімэнт і Дзяменці — хросныя (у расейскім арыгінале «крестные»), таму азначэньне хрысьціянскія тут паказвае на замацаванасьць гэтых імёнаў традыцыямі хрысьціянства. Мовы дасьледуюць мовазнаўцы (лінгвісты), Уладзімер Сьвяжынскі, на якога даецца спасылка ў артыкуле, мае на ўвазе менавіта сусьветную мовазнаўчую навуку або прынамскі тое, што летувіскім мовазнаўцам удалося ёй навязаць. Правіла Вікіпэдыя:Правапіс няма сэнсу абмяркоўваць, бо яно адно з асноўных у гэтым разьдзеле і ня можа ігнаравацца. Магу толькі зазначыць, што клясычнычны правапіс хоць і максымальна адпавядае фанэтычнаму прынцыпу, але ўсё адно ня цалкам (што проста немагчыма) — тое ж «падтрымаць» вымаўляецца як [паттрымаць], «калодка» — [калотка], «лідзкі» — [ліцкі] ды іншае. Зьвярніце, калі ласка, увагу на наяўнасьць правіла Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі — адпаведна, у Вікіпэдыі мае сэнс абмяркоўваць пэўныя зьвесткі, падмацаваныя спасылкамі на вартыя даверу крыніцы, толькі пры наяўнасьці іншых вартых даверу крыніцаў, якія супярэчаць працытаваным. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:32, 9 ліпеня 2021 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Абраны добрым.--Удзельнік:W 16:47, 18 жніўня 2021 (UTC+3)