Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Культура мовы
Варта таксама мець на ўвазе камэнтар Ю. Пацюпы наконт украінізмаў/палянізмаў у беларускай мове:
Тое, што ня правапіс, а мову называюць «тарашкевіцай», вельмі кепскі сымптом. Ён паказвае: моўнае мысьленьне замяняецца правапісным. Веданьне запраўднае, «несавецкае» мовы дасягаецца зусім простым «магічным» спосабам: ужываньнем мяккага знаку, адумысным вымаўленьнем замежных слоў ды «джэнтэльмэнскім наборам» модных і абсалютна недарэчных (тут я пагаджаюся з Шубам і Падлужным) украінізмаў ды палянізмаў: падчас (замест у час), напрыканцы (замест у канцы, пад канец), прыгадаць (замест успомніць), распавядаць (замест расказваць) і г. д. [1]
- Так, гэта таксама праблема, хоць часам няма згодны датычна вызначэньня шкодных палянізмаў/украінізмаў: прыкладам, бачыў пэўныя рэчы ў "Культуры мовы" П. Сьцяцка, якія Ю. Пацюпа адмаўляе. --Казімер Ляхновіч 23:01, 2 траўня 2011 (EEST)
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]Сэма гараджанін / месьціч не зьяўляецца карэктнай паводле ВП:СЫНОНІМ. Абодва варыянты аднолькава слушныя. --Jauhienij 10:38, 3 траўня 2011 (EEST)
- Мяркую, што сэму балельшчык / заўзятар трэба прыбраць са сьпісу праз спрэчную слушнасьць апошнягя варыянту. Вось што кажа на гэты конт Юрась Пацюпа:
Неяк Сяргей Вітушка напісаў у газэце «Свабода»: слова «заўзець» (ад «заўзятар»), можа, [гэтае слова] і адпавядае акадэмічнай навуцы, але гэта кабінэтная праўда. І падобныя гэтаму «правільныя» словы — мёртванароджаныя, яны ў народзе наўрад ці прыжывуцца.
Прычым тут клясычны правапіс, калі абодвыя наватворы — тыповыя калькі з расейшчыны: «заўзець» — ад болеть; а «тэлефаніць» — ад звониць? Ня ведаю што й «па-якоўску» ў іх «правільнае». Можа гэта й «па-тарашкевіцку», але не па-беларуску. Насамрэч усё якраз наадварот: спакменьнік заўзятар паходзіць ад прыметніка заўзяты, або ад дзеяслова заўзімацца (за каго) г. зн. ’бараніць каго-колечы’, дзеяслоў сэмантычна тоесны расейскаму фразэалягізму стоять горой. Прыкладам: Глядзі ты, як ён заўзімаецца за бацьку! Гэтак гавораць на Лідчыне. Тут, як бачым, словатворца выявіў глухату да законаў беларускага словаўтварэньня, а ягоны крытык — няведаньне. Законы мовы для ўсіх аднолькавыя, і не бывае паасобку праўды габінэтнае і праўды жыцьцёвае. Бывае толькі благое веданьне мовы і кепскі аналіз яе законаў.— Юры Пацюпа. Правапісны сымптом моўнай хваробы
- Перапрошваю, не адразу заўважыў гэты камэнтар. Што датычыцца «заўзятара», то калі я слушна зразумеў Ю. Пацюпу, ён крытыкуе на самое слова (бо «балельшчык» праз суфікс «шчык» — відавочны барбарызм), а ўтварэньне ад яго дзеяслова «заўзець» на расейскі ўзор («болеть») замест традыцыйнага беларускага «заўзімацца». Дарэчы, ці можаш паспрабаваць удакладніць гэтае пытаньне ў Ю. Бушлякова? --Казімер Ляхновіч 20:55, 7 чэрвеня 2011 (EEST)
- Я крыху зьмяніў свой пункт гледжаньня з часу сустрэчы з В. Вячоркам на сядзібе ТБМ. Ён адзначаў, што слова, відавочна, парушае правілы словаўтварэньня, аднак, зьяўляецца ўжо ўкаранёнай лексэмай ды й больш трапны адпаведнік наўрад ці магчыма знайсьці. Таму, здымаю сваю прэтэнзію. --Jauhienij 00:09, 8 чэрвеня 2011 (EEST)
- Перапрошваю, не адразу заўважыў гэты камэнтар. Што датычыцца «заўзятара», то калі я слушна зразумеў Ю. Пацюпу, ён крытыкуе на самое слова (бо «балельшчык» праз суфікс «шчык» — відавочны барбарызм), а ўтварэньне ад яго дзеяслова «заўзець» на расейскі ўзор («болеть») замест традыцыйнага беларускага «заўзімацца». Дарэчы, ці можаш паспрабаваць удакладніць гэтае пытаньне ў Ю. Бушлякова? --Казімер Ляхновіч 20:55, 7 чэрвеня 2011 (EEST)
Канчаткі ў назоўніках множнага ліку роднага склону
[рэдагаваць крыніцу]Прывітаньне. Ты ня ведаеш, ці ёсьць нейкае ўцямнае абгрунтаваньне чаму трэба пісаць школ-аў, а ня школ-[], як у Тарашкевіча? Нідзе не магу знайсьці дакладнага тлумачэньня. --Jauhienij 15:29, 4 траўня 2011 (EEST)
- І табе вітаньне. Раней гэтым грунтоўна не цікавіўся, але зараз вось знайшоў абмеркаваньне падобнае праблемы. Тамака дарэчы, на «Культуру мовы» П. Сьцяцка ёсьць спасылка як на абгрунтаваньне прыведзенага вышэй правіла. Цікава, дарэчы, што слоўнік НН дае мн. лік «школ» [2]. --Казімер Ляхновіч 23:08, 6 чэрвеня 2011 (EEST)
Дзякуй
[рэдагаваць крыніцу]Добрая падборка) --The-verver (гутаркі) 02:17, 4 красавіка 2012 (FET)
Трасянка-беларускі слоўнік
[рэдагаваць крыніцу]Мяркую, гэта будзе цікава дадаць на старонку (як спасылку): http://slounik.org/trasianka — Wizardist г +у 01:10, 19 кастрычніка 2012 (FET)