Вікіпэдыя:Гумар
Дадзеная старонка створаная для таго, каб складаваць у ёй усе вар’яцкія і сьмешныя праўкі, якія здараюцца ў Вікіпэдыі. Па меры сілаў мы імкнемся іх выдаляць, але некаторыя зь іх хочацца пакінуць у навучаньне нашчадкам, ды і проста для таго, каб пасьмяяцца ў журботную гадзіну.
Дадавайце новыя запісы зьверху. Напрыклад, з дапамогай вось гэтай спасылкі.
Увага! Пры даданьні новых матэрыялаў не забывайце дадаваць яго аўтара!
Калі ласка, не дадавайце сюды тэксты, абразьлівыя для ўдзельнікаў Вікіпэдыі або іншых асобаў, а таксама відавочны вандалізм
Шкловыдз (11:42, 17 жніўня 2016)
[рэдагаваць крыніцу]Шкловыдз — шклоўскі выдравы завод. Прадпрыемства па вытворчасьці выдраў. Заснавана Тадэвушам Буэнавентурай Вінцэнтам Касьцюшкам пад час паўстаньня 1794-га году. Існавала да 1898, калі было аб’яднана з Шклоўскай агурковай мануфактурай (пазьней — знакаміты на ўвесь Савецкі саюз Шклоўвыдрагур).
Асноўныя даты
[рэдагаваць крыніцу]- 1.1.1794. Т. Б. В. Касьцюшка (генэрал) падпісвае ўказ аб заснаваньні заводу (паўстанцкія фармаваньні вымагалі для сябе ўсё болей баявых выдраў, страты якіх пад час паўстаньня склалі амаль 85 адсоткаў).
- 13.12.1798. Завод пераходзіць ва ўласнасьць да графа Суворава. Вытворчасьць некаторы час знаходзіцца ў заняпадзе.
- лета 1812-га году. Пад уладай Напалеона Банапарта аднаўляецца вытворчасьць. 200 баявых выдраў уваходзіць у склад 77-га шклоўскага ўланскага палка ВКЛ.
- Кастрычнік 1812-га году. Казакі Ярмолава спалілі стары драўляны будынак заводу. Каля ста выдраў загінула ў полымі.
- 1854. Спэцыяльны аддзел баявых выдраў са Шклова пад час крымскай вайны патапіў ангельскі параходафрэгат «Лорд Гордан Фрымэн» і турэцкі лінейны карабель «Ісмаіл Паша».
- 1878. За ўдзел баявых выдраў у г.зв. «Сядзеньні на Шыпцы» заводу нададзена ганаровае званьне «Імпэратарскі».
- 12.6.1898. Аб’яднаньне з Шклоўскай агурковай мануфактурай.
- 16.2.1922. Нацыяналізацыя прадпрыемства. Баявыя выдры нясуць памежную службу на Далёкім Усходзе, удзельнічаюць пасьпяхова ў інцыдэнтах на возеры Хасан і на Халхін-голе.
- 23.6.1941. Прадпрыемства спалена пад час адступленьня савецкіх войскаў.
- 1941—1944 гады. Баявыя выдры змагаюцца з бальшавікамі і нямецкімі захопнікамі ў складзе партызанскага фармаваньня «Вольная выдра». Напрыканцы вайны атрад адступіў на Захад і здаўся аўстралійцам. Асобныя вэтэраны «Вольнай выдры» на 2016 год яшчэ жывуць у Мэльбурне і Пэрце.
- 12.12.1994. На загад першага прэзыдэнта РБ, А.Лукашэнкі пачаліся работы па аднаўленьні Шклоўвыдрагура.
- 1997 — наш час. Узноўлена вытворчасьць. Баявыя выдры нясуць службу ў сталічным АМАПе і ідуць на экспарт у Венэсуэлу.
Шкала аксіновіча (23:30, 5 лютага 2014)
[рэдагаваць крыніцу]Існуе шкала адэкватнасці імя Аксіновіча
Туды ўваходзяць такія крытэрыі, як адэкватнасьць ў цьвярозым і нецьвярозым станах
Ёсьць спэцыяльная формула:
падлічваецца калькасьцю выпітага алкаголю, актыўнасьць Месяца, Сонца, Каліпса і ўсё гэта яшчэ вылічваецца з улікам законаў Кеплера і формулы выдаткаў пры вытворчасьці. Вядома, важныя розныя манапольныя і палітычныя дачыненьня, наяўнасьць літыя ў крыві, а так ж колькасьць забітых бараноў за ўсё жыццё чалавека.
Адкрыла формулу Дар’я Лабанава ў 2014 годзе. Удзельнік з IP 193.58.255.19
Аляксандар Шувалаў (22:48, 8 красавіка 2011)
[рэдагаваць крыніцу]Беларускі баяніст-Паганіні: падчас канцэрту WZ-Orkiestra 8 сакавіка 2011 у ДК МАЗ у Менску ў баяна Аляксандра Шувалава адарвалася шлейка, што не перашкодзіла яму працягнуць канцэрт.[1]
HTML (03:15, 6 красавіка 2008)
[рэдагаваць крыніцу]Лістапад 1995: HTML 2.0 абублікаваная як IETF RFC 15 траўня, 2000: ISO/IEC 15445:2000 («ISO HTML», заснаваная на HTML 4.01 Strict) абублікаваны як міжнародны стандарт ISO/IEC. Zedlik
Тралейбус (15:12, 23.01.2006)
[рэдагаваць крыніцу]Тралейбус — гэта рагаты аўтобус, які пітаецца ад электрычэства.
InuYasha (08:35, 16.06.2005)
[рэдагаваць крыніцу]Інуяша(InuYasha, японская; 犬夜叉) прадалжіцэльный манга-сэріал Руміко Такахасі, создацэля «Ранма 1/2», «Maison Ikkoku», «Urusei Yatsura» і другіх ізвэстных праизвэдзэній. Экранізіраван: 167-сэрійный цэлэсеріал і 5 палномэтражных фільмоў.
Персонажи
[рэдагаваць крыніцу]- Інуяша()
- Каґомэ Хіґураші
Курт Вонэгут (23:27, 21.05.2005)
[рэдагаваць крыніцу]КУРТ ВОНЭГУТ-МАЛОДШЫ Амэрыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвертым пакаленьні, які цяпер жыве з усімі выгодамі на Мысе Код [ і надта многа курыць ], ды які, калі быў пяхотным выведнікам Войска ЗША, але ж выведнікам па-за гульнёю (у якасьці ваеннапалоннага), стаў сьведкам бамбёжкі горада Дрэздэна (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», шмат год таму, і які можа пра гэта распавесьці, бо ацалеў.
Вікіпэдыя:Пошук (10:36, 18.04.2005)
[рэдагаваць крыніцу]Вобраз Бацькаўшчызны у паэзіі Я.Купалы