Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-03
Выгляд
(Перанакіравана з «Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2006-04»)
Каралеўства Данія (па-дацку: Kongeriget Danmark) — краіна ў паўночнай Эўропе на ўзьбярэжжах Балтыйскага і Паўночнага мораў. Геаграфічна Данія ўключае ў сябе паўвостраў Юландыя (Jylland), па якім мяжуе зь Нямеччынай, і 405 астравоў, зь якіх 323 населеныя, а на найбольшым зь іх — Зэляндыі (Sjælland) — месьціцца сталіца Даніі Капэнгаген. Даніі належаць таксама Фарэрскія выспы ў Паўночнай Атлянтыцы і найвялікшы ў сьвеце востраў Грэнляндыя.