Віктар Ціханаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар Мікалаевіч Ціханаў
Lesser Coat of Arms of Ukraine.svg Амбасадар Украіны ў Беларусі
22 жніўня 2011 — 26 лістапада 2012
Папярэднік: Раман Бясьсьмертны
Наступнік: Міхаіл Ежэль
Міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны
9 сьнежня 2010 — 1 чэрвеня 2011
Прэзыдэнт: Віктар Януковіч
Прэм’ер-міністар: Мікалай Азараў
Наступнік: Анатоль Блізьнюк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 сакавіка 1949 (70 гадоў)
УССР, СССР
Партыя: Партыя рэгіёнаў
Сужэнец: Ларыса Аляксандраўна
Дзеці:
  • Зьміцер (1968)
  • Тацяна (1973)
  • Вікторыя (1973)
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн «За заслугі» I ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн Сяброўства
Мэдаль «За працоўныя адзнакі»
Ганаровая грамата Кабінэту міністраў Украіны
Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны

Ві́ктар Мікала́евіч Ці́ханаў (па-ўкраінску: Віктор Миколайович Тихонов; нарадзіўся 5 сакавіка 1949 году, в. Шчотавае, Антрацытаўскі раён Варашылаўградзкай вобласьці, Украінская ССР) — украінскі палітык, віцэ-прэм’ер-міністар ва ўрадзе Мікалая Азарава з 11 сакавіка 2010 да 1 чэрвеня 2011, першы міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны (9 сьнежня 2010 — 1 чэрвеня 2011). Кандыдат юрыдычных навук. Дзяржаўны службовец 1-га рангу.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 5 сакавіка 1949 году ў вёсцы Шчотавае Антрацытаўскага раёну Варашылаўградзкай вобласьці.

Скончыў эканамічны факультэт Варашылаўградзкага машынабудаўнічага інстытуту (1973—1978) па спэцыяльнасьці «бухулік у прамысловасьці»; Луганскі інстытут унутраных справаў (1996—1998), юрыст. Кандыдат юрыдычных навук.

  • 05.1965 — 11.1969 — сьлесар, ВА «Варашылаўградцеплавоз».
  • 11.1969 — 11.1971 — служба ў войску, в/ч 77895 Адэскай ВА.
  • 11. — 12.1971 — сьлесар,
  • 12.1971 — 02.1975 — старшы інжынэр-тэхнолаг,
  • 02.1975 — 08.1976 — старшы інжынэраёнарміроўшчык,
  • 08.1976 — 04.1978 — начальнік плянава-эканамічнага бюро,
  • 04.1978 — 06.1979 — начальнік бюро працы і заработнай платы,
  • 06.1979 — 08.1980 — намесьнік начальніка аддзела працы і заработнай платы,
  • 08.1980 — 10.1986 — начальнік упраўленьня працы і заработнай платы,
  • 10.1986 — 10.1988 — старшыня прафкаму,
  • 10.1988 — 11.1990 — сакратар парткаму ВА «Варашылаўградцеплавоз».
  • 03.1990 — 04.1994 — народны дэпутат Украіны I скліканьня.
  • 11.1990 — 11.1991 — 1-ы сакратар Луганскага МК КПУ.
  • 11.1991 — 04.1992 — 1-ы намесьнік генэральнага дырэктара Луганскай дзяржаўнай таварна-сыравіннай кампаніі «Луганскгалоўзбыт».
  • 04.1992 — 09.1994 — дырэктар па эканоміцы Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
  • 09.1994 — 11.1995 — генэральны дырэктар Луганскай швейнай фабрыкі «Стыль».
  • 11.1995 — 04.1998 — 1-ы намесьнік старшыні Луганскай аблдзяржадміністрацыі.
  • 24.04.1998 — 04.2006 — старшыня Луганскай аблрады.
  • 05.2006 — 03.2010 — народны дэпутат Украіны V—VI скліканьняў ад Партыі рэгіёнаў.
  • 11.03.2010 — 01.06.2011 — віцэ-прэм’ер-міністар Украіны па пытаньнях рэгіянальнай палітыкі[1].
  • 09.12.2010 — 01.06.2011 — міністар рэгіянальнага разьвіцьця, будаўніцтва і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Ўкраіны
  • 22.08.2011 — 26.11.2012 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
  • З 12.12.2012 — дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыі рэгіёнаў[2].

Сябра КПРС (1968—1991).

Навуковыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар (або суаўтар) каля 20 навуковых працаў, сярод якіх кнігі:

  • «Методологические аспекты достижения социально-экономической самодостаточности региона» (2002, суаўтар)
  • «Президент України та державна, регіональна і муніципальна політика: Збірник матеріалів і документів» (2003, суаўтар)
  • «Идеи П. Д. Юркевича о государстве и праве в контексте современности» (2003).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акадэмік Інжынэрнай акадэміі Ўкраіны (1999), Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (1997), Украінскай муніцыпальнай акадэміі (1999).

  • Мэдаль «За працоўныя адзнакі» (1986)
  • Ордэны «За заслугі» ІІІ (08.1997), II (10.1999), I ст. (08.2002)
  • Ордэн Дружбы (12.1999, Расейская Фэдэрація)
  • Ганаровая грамата ВР Украіны (2001)
  • Ганаровая грамата КМ Украіны (01.2004)
  • Дзяржаўны службовец 1-га рангу (02.1999)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тихонов Віктор Миколайович(укр.) Обіцяльник. Владометр. Праверана 13 красавіка 2014 г.
  2. ^ Тихонов Віктор Миколайович(укр.) Народний депутат України VII скликання. Верховна Рада УкраїниПраверана 13 красавіка 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

‎‎