Ігар Кізім
Ігар Юр’евіч Кізім | |
па-ўкраінску: Ігор Юрійович Кізім | |
Амбасадар Украіны ў Беларусі | |
---|---|
16 лютага 2017 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Пятро Парашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Уладзімер Гройсман |
Папярэднік: | Міхаіл Ежэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 жніўня 1961 (63 гады) |
Сужэнец: | Тацяна Обухава |
Дзеці: | Арцём, Віталь |
Адукацыя: |
І́гар Ю́р’евіч Кізі́м (па-ўкраінску: Ігор Юрійович Кизим; 20 жніўня 1961, Харкаў) — украінскі дыплямат. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Жанаты. Жонка — Обухава Тацяна Міхайлаўна. Мае двое сыноў — Арцёма і Віталя[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 20 жніўня 1961 у Харкаве. У 1987 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Т. Шаўчэнкі, факультэт міжнародных адносінаў і міжнароднага права. У 1987—1994 гг. займаўся прыватнай юрыдычнай практыкай, затым у 1994—1995 гг. зьяўляўся навуковым супрацоўнікам Украінскага цэнтру міжнароднай бясьпекі. У 1995—1996 гг. праходзіў стажыроўку ў дэпартамэньце Эўропы і Амэрыкі Міністэрства замежных спраў Украіны.
У 1996—2000 гг. Ігар Кізім займаў пасаду першага сакратара амбасады Ўкраіны ў Францыі, у 2001—2003 гг. — першы сакратар амбасады Ўкраіны ў Нігерыі.
У 2004—2007 гг. — дарадца Дэпартамэнту кантролю над узбраеньнем і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Міністэрства замежных спраў Украіны. Уваходзіў у склад Міжурадавай украінскага-грузінскай камісіі па пытаньнях ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
З 2007 па 2011 гг. зьяўляўся дарадцам амбасады Ўкраіны ў Канадзе. Пасьля стаў начальнікам аддзелу НАТО Дэпартамэнту міжнароднай бясьпекі Міністэрства замежных спраў Украіны. У 2013—2014 гг. працаваў намесьнікам дырэктара Дэпартамэнту міжнароднай бясьпекі МЗС Украіны, а з кастрычніка па сьнежань 2014 году выконваў абавязкі дырэктара гэтага дэпартамэнту.
Зь сьнежня 2014 г. па 2015 — часовы павераны ў справах Украіны ў Вялікабрытаніі, затым — да лютага 2017 — дарадца-пасланьнік амбасады Ўкраіны ў Вялікабрытаніі.[2]
16 лютага 2017 году Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.[3] Валодае ўкраінскай, ангельскай, францускай і расейскай мовамі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Новаму паслу Ўкраіны не пазайздросьціш, бо напружаньне зь Беларусьсю будзе павялічвацца» — украінскі экспэрт
- Декларації. Кизим Ігор Юрійович
|