Уладзімер Жаліба
Уладзімер Жаліба | |
Амбасадар Украіны ў Беларусі | |
---|---|
сакавік 1992 — студзень 1998 | |
Наступнік: | Анатоль Дронь |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
24 лютага 1934 (90 гадоў) УССР, СССР |
Памёр: | 21 кастрычніка 2013 (79 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Галіна Парфеніеўна |
Дзеці: |
|
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
Уладзімер Жаліба (па-ўкраінску: Желіба Володимир Іванович; 24 лютага 1934, сяло Жураўкоў Варвынскага раёну Чарнігаўскай вобласьці) — савецкі й украінскі дзяржаўны дзяяч, дыплямат. Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь (1992—1998).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1952 годзе паступіў ва Ўманскі сельскагаспадарчы інстытут імя А. М. Горкага. Пазьней скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.
З 1957 году працаваў аграномам-энтамолагам Трасьцянецкага МТС Залазецкага раёну Тарнопальскай вобласьці. З 1958 году — галоўны аграном, начальнік раённай сельскагаспадарчай інспэкцыі, галоўны дзяржаўны інспэктар па закупках ў Заложцыўкім раёне.
З 1962 году — другі сакратар Заложцыўскага РК КПУ, намесьнік сакратара парткама калгасна-саўгаснага кіраваньня. З 1963 году — інструктар, кансультант аддзелу арганізацыйна-партыйнай работы, інспэктар ЦК КПУ.
З 1971 году — першы намесьнік старшыні выканкама Тарнопальскага абласнога савету. З 1973 году — сакратар Чарнігаўскага абласнога камітэту Кампартыі Ўкраіны. З 1980 году — старшыня выканкама Кіраваградзкага абласнога савету.
6 красавіка 1990 году абраны старшынём Кіраваградзкага абласнога Савету народных дэпутатаў. 4 сакавіка 1990 году абраны народным дэпутатам Вярхоўнай Рады Ўкраіны 1-га скліканьня. Зь лютага 1992 году — член камісіі Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях разьвіцьця мясцовага самакіраваньня.
Зь лютага 1991 году па люты 1992 году сумяшчаў пасады старшыняў Кіраваградзкага абласнога савету і Кіраваградзкага аблвыканкама.
З сакавіка 1992 году па студзень 1998 году — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1974, 1976)
- Ордэн Дружбы народаў (1984)
- Ордэн Знак Пашаны (1971)
- Ордэн За заслугі III ступені (1997)
- 7 мэдалёў
- Ганаровая грамата Кабінэту міністраў Украіны (2004)
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Памерлі 21 кастрычніка
- Памерлі ў 2013 годзе
- Сябры КПСС
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» III ступені
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 1-га скліканьня
- Амбасадары Ўкраіны ў Беларусі