Перайсьці да зьместу

Віктар Галаўчынэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Галаўчынэр
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1905(1905-06-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 ліпеня 1961(1961-07-15) (56 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор, рэжысэр, драматург
Месца працы
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Галаўчынэр (неадназначнасьць).

Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (28 чэрвеня 1905, Менск, Расейская імпэрыя — 15 ліпеня 1961, Вільня, ЗРСР) — беларускі рэжысэр, актор, драматург. Народны артыст БССР (1944) і Народны артыст Літоўскай ССР (1959)[1].

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1926 годзе скончыў Беларускую драматычную студыю пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве[1]. Працаваў у Менску рэжысёрам і акцёрам Дзяржаўнага габрэйскага тэатру (1926—1938)[1], Беларускага рабочага тэатру імя ЦС ПСБ (1930—1932)[1]. У 1938—1939 гг. — выкладнік тэатральнага вучылішча ў Менску, у 1939—1942 гг. — рэжысёр БДТ-1[1], у 1942—1946 гг. — мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага габрэйскага тэатра БССР, у 1946—1948 гг. — галоўны рэжысёр Дзяржаўнага расейскага тэатру БССР[1].

З 1949 г. — галоўны рэжысэр у тэатрах Іркуцка, Ташкента, Вільні[1].

З 1938 займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю[1].

Як драматург і крытык

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1925 г. апублікаваў першы твор — п’есу «Гаўрош» паводле матываў рамана «Адвержаныя» В. Гюго. Аўтар п’ес «Велікадушнасьць» (пастаўлена ў 1935)[1], «Урок жыцьця» («Жыцьцё вучыць», пастаўлена ў 1942[1]), «Да вяршынь» (1946), «Прафэсар гісторыі» (1948). Выступаў і як тэатральны крытык.

Найбольш значныя пастаноўкі: «Выстрал» А. Безыменскага (1930) у тэатры імя ЦС ПСБ; «Дон Жуан» («Севільскі свавольнік») Цірса дэ Маліна (1937) у Беларускім Тэатры працоўнай моладзі; «Вальпонэ» Б. Джонсана (1934), «Фальшывая манета» М. Горкага (1937), «Вядзьмарка» А. Гальдфадэна (1941), «Пігмаліон(ru)» Б. Шоў (1946) у Дзяржаўным габрэйскім тэатры БССР; «Дурная для іншых, разумная для сябе» (па-гішпанску: La dama boba) Лопэ дэ Вэга (1940) у БДТ-1; «Атэла» У. Шэксьпіра (1947) у Дзяржаўным расейскім тэатры БССР; «Хто сьмяецца апошнім» К. Крапівы (1954) у Ташкенцкім расейскім тэатры.

  1. ^ а б в г д е ё ж з і Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.
  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — ISBN 5-340-00709-X.
  • Беларусь: энцыкл. даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мінск: БелЭн, 1995.— 799 с. ISBN 985-11-0026-9.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]