Віадэн Мэдыя
Тып | Таварыства з абмежаванай адказнасьцю |
---|---|
Заснаваная | 2001 |
Заснавальнікі | Юры Гурскі, Віктар Пракапеня |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, вул. Магілёўская, д. 2 |
Галіна | Інфармацыйныя тэхналёгіі |
Прадукцыя | Апраграмаваньне |
Лік супрацоўнікаў | 110 (2015) |
Матчына кампанія | «Плэйтэк»(en) (Дуглас, востраў Мэн) |
«Віадэн Мэдыя» (анг. Viaden Media) — беларускае прадпрыемства распрацоўкі апраграмаваньня для здароўя і азартных гульняў у сеціве пад мабільныя апэрацыйныя сыстэмы, заснаванае ў 2001 годзе ў Менску[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2001 г. Юры Гурскі[2] і Віктар Пракапеня заснавалі прадпрыемства «Віадэн Мэдыя» для аўтсорсінгу вэб-дастасункаў. У 2006 г. прадпрыемства перайшло да распрацоўкі мабільнага апраграмаваньня для сеціва. У 2007 г. «Віадэн Мэдыя» стала рэзыдэнтам Беларускага парку высокіх тэхналёгіяў. У 2009 г. пачалася распрацоўка ўласнага апраграмаваньня для гульняў і здароўя пад мабільныя апэрацыйныя сыстэмы Android і iOS. На сакавік 2011 г. мабільнымі дастасункамі прадпрыемства карысталіся звыш 7 млн чалавек[1]. Пры канцы 2011 г. транснацыянальны вытворца гульнявога апраграмаваньня «Плэйтэк»(en) (анг. Playtech; Дуглас, востраў Мэн), буйнешым акцыянэрам якога быў ізраільскі мільярдэр Тэдзі Сагі(en), набыў «Віадэн Мэдыя» за €95 млн. У 2013 г. са складу «Віадэн Мэдыя» вылучылі прадпрыемства «Плюс Спорт» зь сядзібай у Лёндане (Ангельшчына), якое ў жніўні ў вайшло ў дзясятку найпрыбытковейшых распрацоўнікаў дастасункаў пад iOS. На 2015 г. спартовымі дастасункамі «Плюс Спорт» (Sport.com) карысталіся звыш 27 млн чалавек[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Аксана Шыкуць, БелТА. Для разьвіцьця ІТ-бізнэсу ў Беларусі самыя лепшыя ўмовы ў Эўропе - экспэрт // Belarus.by, 28 сакавіка 2011 г. Праверана 28 траўня 2015 г.
- ^ Марына Носава. На Сусьветным тыдні прадпрымальніцтва ў Беларусі ўпершыню будзе вызначаны «Мэнтар году» // БелаПАН, 29 верасьня 2012 г. Праверана 28 траўня 2015 г.
- ^ Антон Трафімовіч. Топ-5 самых вядомых у сьвеце беларускіх IT-распрацовак // Радыё «Свабода», 10 траўня 2015 г. Праверана 28 траўня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |